Вы тут

За допінг можа з'явіцца крымінальная адказнасць


У Беларусі вызначаны практычныя механізмы для прадухілення і прафілактыкі прымянення забароненых у спорце рэчываў і метадаў, а таксама меры адказнасці за парушэнне антыдопінгавых правілаў. Адпаведны ўказ № 201 "Аб супрацьдзеянні допінгу ў спорце" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 мая, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Зараз у выпадку дыскваліфікацыі спартсмена або яго персаналу за допінг ім будзе забаронена займацца педагагічнай дзейнасцю ў сферы фізічнай культуры і спорту. Іх таксама абавяжуць кампенсаваць сумы стымулюючых выплат, прадугледжана пазбаўленне дзяржаўных узнагарод, да якіх яны былі прадстаўлены за адпаведныя спартыўныя вынікі.

За сістэматычнае грубае парушэнне антыдопінгавых правілаў федэрацыі (саюзы, асацыяцыі) могуць быць пазбаўлены права на атрыманне дзяржпадтрымкі, вызваленне ад падаткаў і збораў (пошлін) замежнай бязвыплатнай дапамогі. Таксама магчыма іх выключэнне з рэестра федэрацый на тэрмін да двух гадоў.

У дачыненні да нацыянальных і зборных каманд у такіх выпадках прадугледжаны меры, якія ўключаюць памяншэнне іх колькасці і фінансавання.

Ураду даручана прапрацаваць пытанне аб усталяванні крымінальнай адказнасці за выкарыстанне забароненых рэчываў і метадаў, а таксама за схіленне спартсменаў да парушэння антыдопінгавых правілаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.