Вы тут

Цёплае летняе надвор'е чакаецца ў пачатку наступнага тыдня


Цёплае летняе надвор'е ўсталюецца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: news.tj

"У бліжэйшыя выхадныя ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць скандынаўскі антыцыклон, які ідзе на цэнтральныя раёны Расіі. Антыцыклон сфарміраваны ў халаднаватым паветры, таму ў паўночна-ўсходніх раёнах нашай краіны ўначы будзе свежа, але ўдзень пры невялікай воблачнасці паветра прагрэецца. А ў пачатку наступнага тыдня ўсталюецца па-летняму цёплае надвор'е", - расказалі ў Белгідрамеце.

У суботу, 26 мая, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах па крайнім паўднёвым захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі па краіне магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 па паўночным усходзе да плюс 15 па паўднёвым захадзе краіны, удзень будзе 19-26 градусаў цяпла.

У нядзелю, 27 мая, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 5 па паўночным усходзе да плюс 13 па паўднёвым захадзе краіны, удзень будзе 20-26 градусаў цяпла.

У панядзелак і аўторак, 28-29 мая, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць антыцыклон. Чакаецца малавоблачнае, без ападкаў надвор'е. Тэмпература паветра па краіне ў начны час панізіцца да 7-14 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 22-28 градусаў цяпла.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.