Вы тут

Вялікі брытанскі фестываль пройдзе ў Мінску 16 чэрвеня


Вялікі брытанскі фестываль упершыню пройдзе ў Мінску 16 чэрвеня, паведамілі арганізатары.


Фота: hvylya.net

Стартуе свята парадам валыншчыкаў. Музыканты ў традыцыйных спадніцах-кілтах выйдуць з дзвярэй брытанскага пасольства па вул. К.Маркса і накіруюцца ў раён плошчы Свабоды, дзе разгорнецца не менш як восем інтэрактыўных пляцовак, якія прадставяць багацце радзімы Шэкспіра і Гары Потэра.

Для маленькіх наведвальнікаў разгорнецца дзіцячы гарадок, адкрыюцца рэстараны з традыцыйнымі валійскімі і англійскімі стравамі. Можна будзе пакаштаваць хрусткія праснакі з чэдэрам і беконам, мясны "пастухоўскі" пірог, ростбіфы, фіш-энд-чыпс і бісквітныя дэсерты да пяцігадзіннага чаю. Бары Зыбіцкай "перакваліфікуюцца" ў брытанскія пабы, дзе будуць наліваць любімыя ўсімі брытанцамі соладавыя напіткі - моцны эль і шатландскі віскі.

Удзень у Верхнім горадзе будуць гучаць народныя мелодыі для флейты, акардэона і валынкі, якія стагоддзямі выконваліся музыкантамі на вуліцах старога Лондана і Эдынбурга. Увечары на сцэну выйдуць артысты з Вялікабрытаніі, каб паказаць новую "класіку" - хіты The Beatles, Queen, Дэвіда Боўі або Эда Шырана ў аўтарскай апрацоўцы. На галоўнай сцэне пройдуць паказы маладых брытанскіх мадэльераў.

Унутраны двор атэля "Манастырскі" стане філіялам брытанскага ўніверсітэта. Тут можна палепшыць свае веды англійскай мовы, паспрабаваць сілы ў моўным тэсце IELTS або паказаць клас у конкурсе арфаграфіі.

Падрабязная праграма музычных, спартыўных, адукацыйных і дзелавых мерапрыемстваў стане вядома ў бліжэйшы час. Чакаецца, што ў Мінск прыедуць музыканты легендарнага трып-хоп калектыву з Брысталя.

Арганізатарам мерапрыемства выступае пасольства Вялікабрытаніі. "Тысячы беларусаў змогуць на адзін дзень перанесціся ў дзелавы раён Лондан-Сіці або багемны Соха, азнаёміцца з кухняй, музыкай, культурай, модай, спортам, адукацыяй, бізнесам Злучанага Каралеўства", - адзначылі каардынатары культурнага праекта.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».