Вы тут

Паэтычныя провады вясны адбудуцца 26 мая ў Батанічным садзе


Літаратурнае свята провадаў вясны "Бэзавае полымя паэзii" пройдзе 26 мая ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі, паведамілі ва ўстанове.


Фота: babyblog.ru

"У садзе завяршаецца сезон цвіцення бэзу - прыгожая пара. Каб паспець атрымаць асалоду ад гэтых цудоўных вясновых імгненняў у рамантычнай атмасферы пад гукі гітары і лірычныя вершы арганізавана свята з адмысловымі гасцямі - таленавітымі беларускімі паэтамі розных пакаленняў, музыкантамі і спевакамі", - распавялі ў Батанічным садзе.

Спецыяльным госцем мерапрыемства стане камерны хор Salutaris, неаднаразовы пераможца і прызёр міжнародных конкурсаў. Запрошаны на свята і прадстаўнікі вядучых беларускіх часопісаў: "Вясёлкі", "Маладосці", "Полымя", "Верасня", якія шмат гадоў адкрываюць свету новыя імёны і творы. На паэтычным свяце таксама не абыдзецца без адкрыццяў - плануецца творчы дэбют, імя выступоўцы пакуль трымаецца ў сакрэце.

Трапіць на свята можна па кодавай фразе: "Бэзавае полымя паэзіі". Кожны, хто скажа пароль пры ўваходзе, патрапіць у Батанічны сад бясплатна, атрымаўшы яшчэ адзін бонус у падарунак - экскурсію па аранжарэі трапічных раслін.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.