Вы тут

На наступным тыднi будзе да плюс 28


У гэтыя выхадныя ўмовы надвор'я на тэрыторыi Беларусi будзе вызначаць скандынаўскi антыцыклон, якi перамяшчаецца на цэнтральныя раёны Расii. Антыцыклон сфармiраваны ў халаднаватым паветры, так што ў паўночна-ўсходнiх раёнах нашай краiны па начах будзе халаднавата, але днём паветра прагрэецца. А ў пачатку наступнага тыдня ўсталюецца па-летняму цёплае надвор'е, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Сёння ўдзень тэрыторыя краiны апынецца на перыферыi антыцыклону. Па паўднёва-заходняй частцы дзяржавы пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальнiцамi. Ранiцай месцамi чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ў другой палове дня дасягне ад плюс 20 да 26 градусаў. У суботу будзе пераважна без ападкаў. Уначы i ранiцай у асобных раёнах па крайнiм паўднёвым захадзе Брэсцкай i Гродзенскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальнiцы. Уначы i ранiцай месцамi па краiне — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 па паўночным усходзе да плюс 15 па паўднёвым захадзе краiны. Удзень паветра прагрэецца i будзе 19—26 цяпла.

Пераважна без ападкаў будзе ў нядзелю. Уначы i ранiцай месцамi чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзiцца ў межах ад плюс 5 па паўночным усходзе да плюс 13 па паўднёвым захадзе краiны, удзень — ад плюс 20 да плюс 26 градусаў.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у панядзелак i аўторак умовы надвор'я на тэрыторыi краiны вызначыць антыцыклон. Чакаецца малавоблачнае, без ападкаў надвор'е. Тэмпература паветра па краiне ў начныя гадзiны будзе да 7—14 цяпла, удзень складзе ад плюс 22 да плюс 28 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Ліны МАЛІНІНАЙ

Загаловак у газеце: Прыпячэ як у ліпені

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.