23 верасня, серада

Вы тут

Зоаветэрынарнае спаборніцтва ўпершыню адбудзецца сёлета ў Беларусі


Пазмагацца за званне «Найлепшай ветэрынарнай клінікі», «Найлепшай ветэрынарнай аптэкі» і «Найлепшага зоамагазіна» па выніках мінулага года змогуць дзяржаўныя і прыватныя аб'екты зоаветэрынарнага бізнесу. Мэта рэспубліканскіх конкурсаў, якія плануецца зрабіць штогадовымі, — абагульніць вопыт найлепшых прадстаўнікоў гэтай галіны, распаўсюдзіць перадавыя тэхналогіі ў лячэбнай і аптэчнай сферах, расказаць грамадству пра тых, хто карыстаецца найбольшым даверам у насельніцтва. Пераможцы і прызёры будуць вызначаны ў канцы чэрвеня.


Колькасць хатніх гадаванцаў павялічваецца, як і пералік паслуг для жывёл, аднак колькасць прафесійных ветэрынарных клінік і аптэк, асабліва ў маленькіх населеных пунктах, недастатковая. Разам з тым у гэтай сферы няма сур'ёзнай канкурэнцыі. Згодна са статыстыкай на два мільёны гадаванцаў прыходзіцца каля 50 ветэрынарных аптэк.

Арганізаваны конкурс дапаможа не толькі вызначыць найлепшых гульцоў ветэрынарнага рынку, але і больш дакладна вывучыць асартымент клінік і іх тэхнічную абсталяванасць, прааналізаваць цэнаўтварэнне паслуг у гэтай сферы, зразумець, якія спецыялісты працуюць у гэтай галіне, мяркуюць прадстаўнікі аднаго з арганізатараў спаборніцтваў кампаніі «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму».

Галоўнымі суддзямі стануць прафесарска-выкладчыцкі склад Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і іншыя аўтарытэтныя эксперты ў галіне зоаветэрынарыі.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах трэба накіраваць у камісію конкурсную карту, узор якой можна паглядзець на сайце, а таксама графікі, табліцы, інфармацыйныя, фота- і відэаматэрыялы, граматы, дыпломы, лісты падзякі. Усе звесткі неабходна збрашураваць у альбом і заверыць подпісам кіраўніка і пячаткай арганізацыі. Інфармацыя ад канкурсантаў прымаецца да 10 чэрвеня на паштовы адрас: 220007, г. Мінск, вул. Маскоўская, 6, офіс 4 або на электронную скрыню іnfo@atb-belarus.by.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.

Грамадства

Марына Мулявiна: Пасля разводу бацькi заставалiся блiзкiмi людзьмi

Марына Мулявiна: Пасля разводу бацькi заставалiся блiзкiмi людзьмi

Дачка галоўнага «песняра» распавяла пра сямейныя традыцыi.