Вы тут

Прызавыя — за пасаду


У Мінску распачата крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара цэнтра па Параалімпійскіх і Дэфлімпійскіх відах спорту.

Пра гэта паведамляе Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Крымінальная справа ўзбуджаная па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама.


Следствам устаноўлена, што галоўны трэнер нацыянальнай каманды па інваспорце цэнтра перадала ў якасці хабару 15 тыс. долараў дырэктару ўстановы пры пасярэдніцтве сястры-блізняці кіраўніка за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні новага працоўнага кантракта. Гэтыя грошы раней былі пералічаны галоўнаму трэнеру каманды ў якасці ўзнагароджання за падрыхтоўку спартсменаў, якія занялі прызавыя месцы на Параалімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Пры гэтым дырэктар дала зразумець, што толькі ў выпадку перадачы ёй гэтых грошай 37-гадовая жанчына зможа працягнуць працу на пасадзе галоўнага трэнера.

46-гадовы дырэктар затрыманая, следчыя будуць хадайнічаць перад пракурорам аб прымяненні да яе меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца, устанаўліваюцца акалічнасці супрацьпраўных дзеянняў.

Спецыялісты Следчага камітэта адзначаюць, што асоба, якая дала хабар, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі ў адносінах да яе мела месца вымагальніцтва хабару альбо калі гэта асоба пасля дачы хабару добраахвотна заявіла аб зробленым.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?