Вы тут

У мамы хлопчыка, які выпаў з акна, выяўлена 2,6 праміле алкаголю


Следчыя ўстанаўліваюць абставіны выпадзення чатырохгадовага хлопчыка з акна жылога дома, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.


"Для высвятлення абставін здарэння следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі жыхароў дома. Высветлілася, што хлопчык разам з мамай знаходзіўся ў гасцях. Дарослыя ўжывалі спіртныя напоі, не звяртаючы ўвагі на дзіця, што і прывяло да трагедыі. Наяўнасць алкаголю ў крыві яго маці склала 2,6 праміле", - адзначыў Сяргей Шаршаневіч. Таксама ўстаноўлена, што бацькі дзіцяці злоўжываюць спіртнымі напоямі, неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, учыненыя ў стане алкагольнага ап'янення. Бацька яго цяпер знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.

Праверка па гэтым факце працягваецца. 

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.