Вы тут

Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні пройдуць 29-30 мая


Двухдзённыя XXIV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Хрысціянства як інтэгравальны фактар ​​сусветнай культуры” распачнуць сваю працу 29 мая. Арганізатарамі форуму выступаюць Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ, Міжнароднае грамадскае аб'яднанне “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла", Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага.


Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Мінскай гарадской Ратушы. У цырымоніі прымуць удзел рэктар Інстытута тэалогіі БДУ імя святых Мяфодзія і Кірыла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, арцыбіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч і іншыя.

У першы дзень форуму пройдзе таксама Фестываль харавых спеваў “Спяваюць дзеці — спявае горад!”. Сваё майстэрства прадэманструюць калектывы 16 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінска, а таксама Мінскай духоўнай акадэміі.

Усяго ў канферэнцыі запланаваны ўдзел больш як 200 навукоўцаў, вядучых багасловаў, філосафаў, культуролагаў, гісторыкаў, філолагаў, педагогаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Азербайджана. У рамках секцыйных пасяджэнняў адбудзецца абмеркаванне пытанняў, якія тычацца багаслоўскай культуры, этнаканфесіянальнага добрасуседства, гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, хрысціянскіх каштоўнасцяў у сістэме адукацыі і іншых.

У праграму форуму ўключаны таксама круглыя сталы на тэмы "Сучасная рэлігійнасць” і “Духоўнасць, маральнасць, традыцыі. Хрысціянскія каштоўнасці ў сістэме адукацыі”

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.