Вы тут

Аб'яўлены пераможцы рэспубліканскага спартыўна-мастацкага конкурсу


Конкурс дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам» традыцыйна праводзіцца ў тры этапы — раённы, абласны і рэспубліканскі. Вучням было прапанавана наглядна прадэманстраваць сваё бачанне спорту. Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел 182 231 вучань з 2685 школ краіны. 70 работ дайшлі да рэспубліканскага фіналу. З іх у кожнай узроставай групе (1—3 і 4—6 класы) вызначаны тройкі прызёраў.


Месцы на п'едэстале на гэты раз размеркаваліся наступным чынам:

у малодшай узроставай групе:

І месца — Яраслаў Прадзед, малюнак «Стань ярчэйшым»;

ІІ месца — Юлія Дзятлоўская, малюнак «Будучая чэмпіёнка»;

ІІІ месца — Дар'я Шастак, малюнак «Займіся спортам! Стань лепшым!»;

у старшай узроставай групе:

І месца — Андрэй Савоська, малюнак «На шляху да вяршыні»;

ІІ месца — Варвара Сівакова, малюнак «Лёгкая атлетыка — гэта нялёгка»;

ІІІ месца — Мацвей Белавусаў, малюнак «Спорт — гэта мой выбар!».

Тэматычны малюнак або аплікацыя ацэньваліся не прафесіяналамі пэндзля і алоўка, а прадстаўнікамі спартыўнай грамадскасці краіны. «Галоўнымі суддзямі» конкурсу выступілі вядомыя беларускія спартсмены Аляксандра Герасіменя, Меліціна Станюта, чэмпіён і двухразовы сярэбраны прызёр у біятлоне зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане Юрый Голуб, Марына Арзамасава і Дзмітрый Дашчынскі. Крытэрыямі ацэнкі сталі стыль выканання, сюжэтна-кампазіцыйнае ўвасабленне, якасць афармлення твора — чыста ўмоўныя, бо ацэньваліся ў першую чаргу творчы і індывідуальны падыход да ідэі.

Традыцыйна на цырымонію ўзнагароджвання, якая прайшла ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, былі запрошаны ўсе 70 фіналістаў з усёй Беларусі. Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчатак прыйшлі Любоў Чаркашына і 6-разовы пераможца Лігі чэмпіёнаў гандбаліст Сяргей Рутэнка. Для дзяцей была арганізавана экскурсійна-забаўляльная праграма і ім уручылі мноства падарункаў ад арганізатараў: ад сапраўдных спартыўных медалёў і кубкаў да адпачынку ў дзіцячым лагеры «Зубраня». А на аснове 70 работ у хуткім часе будуць вырабленыя і размешчаныя па Мінску тэматычныя білборды.

Арганізатарамі конкурсу выступілі: Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства адукацыі Беларусі, тэлеканал «АНТ» і Мінскі гарвыканкам.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Пасябравалі і са спортам, і з мастацтвам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».