25 Верасень, аўторак

Вы тут

Ці стане заклік да міру нагодай адумацца?


Учора завяршыў работу форум «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх», арганізаваны экспертнай ініцыятывай «Мінскі дыялог». Тое, што ў гэтым мерапрыемстве ўзялі ўдзел Прэзідэнт Беларусі, генеральны сакратар АБСЕ, намеснік памочніка генеральнага сакратара НАТА, і тое, што яно адбывалася ў Мінску, на пляцоўцы, якую некалькі гадоў таму прыдумалі і арганізавалі маладыя палітолагі, нехта называе фантастыкай, нехта — паваротам ва ўзаемаадносінах беларускай дзяржавы і Заходняй Еўропы. Але па сутнасці гэта сведчыць пра сур'ёзнасць пагрозы, якая навісла над усімі намі, пра тупік, у які зайшлі глабальныя гульцы на сусветнай палітычнай арэне. Гэта той выпадак, калі палітычныя гульні становяцца другаснымі і наперад выходзяць здаровы сэнс і пачуццё самазахавання. Важна, каб гэта здарылася не толькі з тымі, хто апынуўся паміж двума полюсамі сілы, але з усімі творцамі сучаснай гісторыі. Наколькі форум «Мінскага дыялогу» можа садзейнічаць апошняму, казаць пакуль рана, але тое, што сустрэча гэта і абмеркаванні на ёй своечасовыя і актуальныя, — несумненна.


На форуме не толькі былі зроблены важныя заявы, яго наступствам сталі пэўныя падзеі. Адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з генеральным сакратаром Арганізацыі па бяспечным супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Томасам Грэмінгерам, які прыбыў у Мінск для ўдзелу ў форуме. Прэс-служба МЗС паведамляе, што бакі абмеркавалі сітуацыю ў галіне бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне, праблематыку двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і АБСЕ, рэалізацыю сумесных праектаў, а таксама працэс мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Асобна ўдзельнікі сустрэчы спыніліся на агучанай Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам на форуме ініцыятыве па наданні новага імпульсу працэсу аднаўлення ўзаемнага даверу і зніжэння напружанасці ў Еўропе.

Імкненне Беларусі да зніжэння напружанасці ў рэгіёне адзначыў і намеснік памочніка генеральнага сакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі Джэймс Апатурай. Ён адзначыў празрыстасць, якую наша краіна забяспечвае падчас ваенных вучэнняў. «НАТА адпаведным чынам рэагуе на такія памкненні», — запэўніў Джэймс Апатурай і заўважыў, што рэальнае паляпшэнне сітуацыі ва Усходняй Еўропе непасрэдна залежыць ад паляпшэння адносін паміж Захадам і Усходам, паміж Расіяй і НАТА ў прыватнасці. Трэба сказаць, што ўжо сам удзел ў беларускім форуме прадстаўніка альянсу дае надзею на пэўную гатоўнасць да дыялогу, які можа быць пашыраны за рамкамі мерапрыемства.

Менавіта да гэтага заклікаў экс-генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа. «Галоўнае, каб у свядомасці кіраўнікоў НАТА, перш за ўсё амерыканцаў, з'явілася разуменне таго, што трэба выходзіць на гэты дыялог, што трэба размаўляць, трэба сумесна дзейнічаць, а не супрацьстаяць адно аднаму», — сказаў ён журналістам. У сваім выступленні Мікалай Бардзюжа казаў, што для разрадкі напружанай абстаноўкі ў Еўропе «ўсе ўцягнутыя бакі павінны праявіць сапраўдную палітычную волю». Ён падкрэсліў, што з пазіцыі сілы або перавагі змяніць сітуацыю да лепшага не атрымаецца.

Пляцоўка Мінска для абмеркавання пытанняў бяспекі вельмі падыходзіць, пагадзіўся праграмны дырэктар па Беларусі Фонду імя Конрада Адэнаўэра (Германія) Фольфганг Зендэр. «Беларусь умацоўвае сваю ўласную ўстойлівасць, стабільнасць, суверэнітэт і незалежнасць дзякуючы больш актыўнаму ўдзелу на міжнародным узроўні. Гэта ў канчатковым выніку служыць рэгіянальнай стабільнасці і мае вялікую каштоўнасць для НАТА, для ЕС і для ўсіх суседзяў Беларусі», — падкрэсліў ён, вітаючы ўдзельнікаў форуму.

Такім чынам, Мінск зрабіў яшчэ адзін крок у бок стабілізацыі абстаноўкі ў Еўропе. На форуме, які доўжыўся тры дні, прагучалі і папярэджанні пра небяспеку далейшага супрацьстаяння паміж краінамі, і заклікі да міру. Наколькі здольныя гэтыя заявы прывесці да наступных крокаў у тым жа напрамку, час пакажа. Галоўнае, не спыняцца і не забываць, што альтэрнатывы не існуе.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.