Вы тут

Вандал нанёс сур'ёзныя пашкоджанні карціне Рэпіна "Іван Грозны"


Сур'ёзныя пашкоджанні нанесеныя карціне "Іван Грозны і сын яго Іван 16 лістапада 1581 года" ў выніку нападу вандала ўвечары 25 мая, паведаміла прэс-служба Траццякоўскай галерэі.


"У выніку ўдараў тоўстае шкло, якое абараняе працу ад ваганняў тэмпературна-вільготнаснага рэжыму, было разбіта. Карціне нанесеныя сур'ёзныя пашкоджанні. Палатно прарвана ў трох месцах у цэнтральнай частцы работы на постаці царэвіча. Ад падзення шкла моцна пацярпела аўтарская мастацкая рама. Па шчаслівай выпадковасці самае каштоўнае - выявы твараў і рук цара і царэвіча - не пацярпелі", - удакладнілі ў прэс-службе.

Паліцэйскія ў Маскве затрымалі зламысніка, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС РФ Ірына Воўк.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.