Вы тут

У Брэсце адкрылі выставу «Што нас аб'ядноўвае»


На выставе прадстаўлены працы вядомага беларускага фатографа Сяргея Лескеця. У сваіх працах Сяргей даследуе сучасную Беларусь па-за вялікімі гарадамі. Яго фатаграфіі — гэта партрэты і сюжэтныя замалёўкі, зробленыя ў вёсках і мястэчках. Гэта аднапавярховая Беларусь, сучасная і разам з тым вельмі традыцыйная, клапатліва задакументаваная з вялікай увагай да дэталяў. На выставе дэманструюцца працы з серыі "AGRO", а таксама выбраныя здымкі, зробленыя для медыя.


Другая частка экспазіцыі – працы калектыўнага праекта "Грозны: Дзевяць гарадоў" вядомай фатографкі з Расіі Аксаны Юшко. Праект налічвае мноства матэрыялаў, зробленых падчас розных паездак у Чачню цягам дзесяці апошніх гадоў. У цэнтры ўвагі побыт і традцыі чачэнскага народу, асабістыя гісторыі гэтых людзей. Аксана падкрэслівае не толькі характэрныя для мясцовай традыцыі асаблівасці, але і ўдала перадае тое наднацыянальнае вымярэнне, уласцівае ўсім людзям без выключэння.

Выставу можна наведаць да 10 чэрвеня ў "Прасторы КХ" у Брэсце.

Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Каля 80 тысяч гектараў хваёвых лясоў Беларусі за апошнія тры гады пацярпелі ад высыхання — іх пашкодзіў жук-караед.

Грамадства

Пісьменніца Ганна Альхоўская: Часам дзеля будучыні дзяцей і трэба скасаваць шлюб

Пісьменніца Ганна Альхоўская: Часам дзеля будучыні дзяцей і трэба скасаваць шлюб

Развітацца з мужам і не помсціць яму, а пачаць новае жыццё.