Вы тут

Сі Цзіньпін сустрэўся з Ангелай Меркель


Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў правёў сустрэчу з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Падчас сустрэчы Сі Цзіньпін ухваліў тое, што Ангела Меркель надае павышаную ўвагу кітайска-германскім адносінам. Ён адзначыў, што пасля ўстанаўлення ў 2014 годзе ўсёабдымных адносін стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Германіяй двухбаковыя адносіны атрымалі значнае развіццё, двухбаковае супрацоўніцтва дасягнула небывалай шыраты і глыбіні развіцця. Кітайскі бок гатовы разам з германскім бокам прыкладаць сумесныя намаганні па падняцці двухбаковых адносін на новую вышыню. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай і Германія павінны служыць узорамі супрацоўніцтва і ўзаемнага выйгрышу, накіроўваць развіццё кітайска-еўрапейскіх адносін, стымуляваць міжнародныя адносіны новага тыпу і супрацоўнічаць, пераадольваючы ідэалагічныя рознагалоссі. У гэтым павінны заключацца напрамкі сумесных намаганняў абодвух бакоў па прасоўванні адносін паміж дзвюма краінамі на наступным этапе, адзначыў Сі Цзіньпін.

Па словах старшыні КНР, абодвум бакам варта падтрымліваць цесныя кантакты на высокім узроўні, умацоўваць высокаўзроўневае планаванне двухбаковых адносінаў, заахвочваць абмены і супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у розных галінах і належным чынам выкарыстаць механізм дыялогу. Кітай вітае Германію ў выкарыстанні новых магчымасцяў адкрытасці ў Кітаі, адзначыў Сі Цзіньпін, заклікаўшы абодва бакі ў будучыні актывізаваць супрацоўніцтва ў вытворчых сферах і сумесна асвойваць рынак трэцяга боку. 
Кітайскі бок ўхваляе германскі бок у падтрымцы ініцыятывы "Пояса і шляху" і вітае актыўны ўдзел нямецкіх прадпрыемстваў у яе рэалізацыі, адзначыў ён. Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай заўсёды цвёрда падтрымлівае шлях да інтэграцыі, які самастойна выбірае Еўропа. КНР спадзяецца, што ў ЕС захаваецца салідарнасць, стабільнасць, адкрытасць і росквіт.

Ангела Меркель ухваліла ацэнкі старшыні Сі Цзіньпіна датычна двухбаковых адносін. Адносіны паміж Германіяй і Кітаем уступілі ў новую эпоху. Германія разлічвае на пашырэнне гандлёва-інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Кітаем і двухбаковых гуманітарных кантактаў. Паводле яе слоў, краіны павінны ўзмацніць каардынацыю і кантакты ў міжнародных справах, актывізаваць плённае супрацоўніцтва ў рамках Групы-20 і на іншых шматбаковых пляцоўках.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднага гандлю і іранскай ядзернай праблемы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?