Вы тут

Раім схадзіць


Дакументальны фільм Side by Side, аўтабаі на выжыванне, фестываль «Эпоха рыцарства», выставы World Press Photo 2018 і «Мірны час» — афіша «Звязды» з 28 мая па 3 чэрвеня.


Дакументальны фільм Side by Side

Дзе: НЦСМ на Някрасава (вул. Някрасава, 3)

Калі: 30 мая, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Аўтары дакументальнага фільма Side by Side даследуюць тыя змены, што адбываюцца ў кінамастацтве з прыходам сучасных лічбавых тэхналогій: год за годам усё большая колькасць рэжысёраў і аператараў адмаўляюцца ад працы са стужкавымі камерамі на карысць лічбавых, лічбавага мантажа і візуальных эфектаў. Гэты складаны пераходны перыяд суправаджаецца і зменамі ў адносінах саміх кінематаграфістаў да сваёй прафесіі і ў адносінах гледачоў да кінапрадукцыі. Добра гэта ці не? Што лепш: стужка або лічба?

Каб пачуць розныя думкі на гэты конт, вядучы і прадзюсер фільма Кіяну Рыўз сустракаецца са знакамітымі рэжысёрамі Джорджам Лукасам, Джэймсам Кэмеранам, Марцінам Скарсэзэ, Дэвідам Фінчарам, Крыстаферам Ноланам, Дэвідам Лінчам, Ланай і Эндзі Вачоўскі, а таксамі з рознымі аператарамі і іншымі дзеячамі кінамастацтва.


Аўтабаі на выжыванне

Дзе: стадыён «Зара» (в. Баравая)

Калі: 2 чэрвеня, 12:00

Колькі каштуе: дарослыя — 12-15 р., дзеці 7-18 гадоў — 5 р., дзеці да 7 гадоў — бясплатна

2 чэрвеня на стадыёне «Зара» (в. Баравая) пройдзе адно з самых брутальных аўтамабільных шоў — аўтабаі на выжыванне — «Кубак Арэна Дэрбі».

Мэта ва ўдзельнікаў адна: застацца апошнім і пакінуць поле бою сваім ходам. Але ёсць і забароны: так, нельга біць аўтамабіль суперніка ў кіроўчыя дзверы.

Арганізатары паведамляюць, што на мерапрыемства можна дабрацца на грамадскім транспарце. Прадугледжана зона забаў, фуд-корт, адбудзецца шоу-праграма.


Фестываль «Эпоха рыцарства»

Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Калі: 2-3 чэрвеня, 11:00

Колькі каштуе: дарослыя — 15 р., школьнікі — 8 р.

У праграме фестывалю запланаваны: відовішчныя спаборніцтвы рыцараў у даспехах, масавыя баі, турнір конных рыцараў, турнір сярэднявечных лучнікаў, рыцарскі лагер, кірмаш рамеснікаў, катанне на конях, выступленні сярэднявечных музыкаў, вулічнага і танцавальнага тэатраў, а таксама мноства сюрпрызаў і незвычайных забаў для гасцей мерапрыемства.


Выстава World Press Photo 2018

Фота Таццяны Ткачовай.

Дзе: культурны цэнтр «КОРПУС» (пр-т Машэрава, 9)

Калі: па 12 чэрвеня, 12:00-21:00

Колькі каштуе: 5 р., для журналістаў уваход бясплатны

На міжнароднай выставе World Press Photo 2018 можна ўбачыць лепшыя сусветныя прэс-фатаграфіі 2017 года. Культурна-адукацыйны цэнтр прывёз выставу ў Мінск ужо ў трэці раз.


Выстава «Мірны час»

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: па 17 чэрвеня, 10:00-19:00

Колькі каштуе: па квітках у мезей

«Мірнае час» — выстава фотаздымкаў з сямейнага архіва Пятра Таранды, фатографа-аматара з горада Баранавічы.

Гэты ўнікальны ў сваім родзе архіў, які складаецца з больш чым тысячы негатываў і фатаграфій, быў упершыню апублікаваны толькі цяпер, праз 17 гадоў пасля смерці аўтара. У экспазіцыю ўвайшлі 76 фатаграфіі, якія былі створаны ў канцы 50-60-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэты перыяд асаблівы для нашай гісторыі: час мірны, у пэўным сэнсе «свецкі», калі савецкі рэжым крыху паслабіў кантроль над прыватным жыццём чалавека. У гісторыі фатаграфіі 50-70-ыя гады можна лічыць пераломнымі. Упершыню фатаграфічныя тэхналогіі сталі даступныя, і людзі захапіліся масавым фатаграфаваннем. Менавіта тады заявіў пра сябе жанр сямейнай і аматарскай фатаграфіі.


Выстава «Мастак і горад»

Дзе: плошча Якуба Коласа (г. Мінск)

Калі: па 8 верасня 

Колькі каштуе: бясплатна

17 мая на плошчы Якуба Коласа ў Мінску адбылося святочнае адкрыццё выставачнага праекта «Мастак і горад». Гэта ўжо сёмая экспазіцыя, і прысвечана яна сюррэалістычным галаваломкам беларускага жывапісца Георгія Скрыпнічэнкі.

Георгій Скрыпнічэнка — яркі прадстаўнік айчыннага сюррэалізму, жывапісец, графік, эксперыментатар. Больш за дзесяць гадоў ён быў членам грамадскага мастацкага аб'яднання «Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва». У 2005 годзе Кембрыджскі ўніверсітэт абвясціў мастака «Чалавекам года».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.