Вы тут

Гідраізаляцыя сваімі рукамі*


А ці ведаеце вы, што 70% праблем, якія ўзнікаюць з жылымі будынкамі — падтапленне скляпоў, утварэнне расколін у сценах, абвальванне звязаныя з памылкамі пры мантажы падмурка? Будаўнікі заклікаюць звярнуць увагу на сумную статыстыку і паспрабаваць пазбегнуць з'яўлення праблем на этапе будаўніцтва або дзякуючы прафілактычным мерам пасля ўводу дома ў эксплуатацыю, выкарыстоўваючы беларускія гідраізаляцыйныя матэрыялы Penetrat.


Чаму важная гідраізаляцыя падмурка?

Падмурак будынка падвяргаецца негатыўнаму ўплыву вільгаці. Нават калі дом стаіць на сухой зямлі, ападкі назапашваюцца і паступова руйнуюць бетон. А цяпер уявіце сітуацыю, калі будынак узводзіўся на балоцістай глебе або непадалёк пралягаюць грунтавыя воды. Зараз разумееце, чаму так актуальная надзейная абарона?

У склад гідраізаляцыі ўключаны хімічныя элементы, якія павышаюць трываласць бетону і перашкаджаюць пранікненню вільгаці ў яго глыбокія пласты. Сам жа склад глыбока пранікае ўнутр бетоннай масы і ператвараецца ў крышталі, забяспечваючы якасную абарону. Успрымальнасць да вільгаці і марозаўстойлівасць канструкцыі пасля нанясення такога саставу павышаецца ў 3-4 разы.

Адмікс на www.penetrat.by

Як выбраць прыдатную гідраізаляцыю?

Выбірайце гідраізаляцыю з улікам задач, якія яна павінна вырашаць:

 

  • «Пенетрат» мае высокую ступень пранікнення, ужываецца для ўнутраных і вонкавых прац па мокрым бетоне;
  • «Пенетрат Шов» - састаў для абароны стыкаў, ліквідацыі кропельных цечаў, герметызацыі расколін;
  • «Пенетрат Мікс» - дадатак у бетон, павялічвае трываласць і павышае марозаўстойлівасць матэрыялу.

Рыхтуем паверхню для нанясення саставу

Каб гідраізаляцыя была эфектыўнай, важна правільна падрыхтаваць паверхню перад яе нанясеннем: ачысціць ад тынкоўкі, выдаліць цэментнае пакрыццё, бетон, які крышыцца. Інструменты можна ўжываць розныя — шчоткі, скрабкі, адбойны малаток і нават гідраманіторы высокага ціску. Калі стаіць задача зрабіць герметычнымі швы, ачысціце і па магчымасці пашырце іх, ствараючы штрабы 25х25 мм і выдаляючы забруджванні.

Калі бетонная паверхня стане чыстай і шчыльнай, з дапамогай перфаратара ці іншага інструмента нанясіце насечкі адбойным малатком. Пасля гэтага застанецца выдаліць пыл і старанна ўвільгатніць бетон.

Рыхтуем матэрыял (з улікам асаблівасцяў гідраізаляцыі)

 

  • «Пенетрат». 1 кг сумесі і ¼ л вады размешваем да аднароднай масы з дапамогай будаўнічага міксера або перфаратара з насадкай. Важна першапачаткова выконваць прапорцыю. Дадаткова дадаваць ваду нельга.
  • «Пенетрат Шов». 1 кг сумесі і 150 мл вады размешваем да аднароднай масы з дапамогай будаўнічага міксера. Пакідаем раствор на 5-10 хвілін і наносім. На працягу 1,5 гадзін матэрыял застывае, працаваць трэба хутка.
  • «Пенетрат Мікс». Сухая дабаўка ўводзіцца ў бетон: на 1 м³ бетоннай сумесі 7-8 л вады. Пры заліванні падмурка будаўнічы матэрыял мае падвышаную устойлівасць да вільгаці.

Наносім гідраізаляцыйную сумесь на бетонную аснову

Гідраізаляцыйныя сумесі наносім шчоткай або валікам двума пластамі, таўшчыня кожнага з якіх 1-1,5 мм. Спачатку першы пласт, праз 2-3 гадзіны другі. Перад нанясеннем другога пласта бетонную аснову варта паўторна увільгатніць. Далей на працягу 7-10 сутак важна рэгулярна ўвільгатняць паверхню, на якую наносілася гідраізаляцыя. Рабіць гэта пажадана 4-5 раз у суткі. Каб вільгаць даўжэй захоўвалася, падмурак можна накрыць плёнкай або тканінай.

Сумесь сухой гідраізаляцыі ад Penetrat

Крыху па-іншаму давядзецца дзейнічаць, калі маем справу са швамі і расколінамі. Па-першае, выкарыстоўваем спецыяльны састаў «Пенетрат Шов», па-другое, улічваем асаблівасці тэхналогіі. На расшытыя швы (інструкцыю па падрыхтоўцы паверхняў глядзіце вышэй) з дапамогай шпатэля наносіце падрыхтаваны састаў. Важна! Таўшчыня аднаго пласта не павінна перавышаць 50 мм. Калі штроба глыбокая, запаўняйце пустэчу ў некалькі этапаў, даючы слаям гідраізаляцыі падсыхаць.

Ці можна выкарыстоўваць «Пенетрат» для гідраізаляцыі цагляных паверхняў?

Можна і трэба, калі хочаце абараніць будынак ад вільгаці. Выкарыстоўваць рэкамендуем склад «Пенетрат Шов». Патрабуецца абтынкаваць паверхню з цэглы, пры гэтым забаронена выкарыстоўваць вапну і гіпс. Абавязкова ўжывайце кладкавую сетку з памерам ячэек 50х50 мм або 100х100 мм. Старайцеся, каб зазор паміж сеткай і канструкцыяй быў не менш за 15 мм, а пласт тынкоўкі не менш за 40 мм. Калі абтынкованая паверхня падрыхтавана, увільгатняйце яе некалькі сутак і толькі пасля гэтага нанясіце два пласта гідраізаляцыі таўшчынёй 1-1,5 мм.

Як праверыць якасць працы?

Праз суткі пасля нанясення гідраізаляцыі праверце якасць праведзенай работы. Паверхня павінна быць роўнай і аднароднай, без пропускаў і лушчэння.

Набыць гідраізаляцыю «Пенетрат» у Мінску нескладана! Беларускія сумесі прадстаўленыя ў сетцы будаўнічых крам у шырокім асартыменце.

*На правах рэкламы

УНП 690627092

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.