Вы тут

Як Беларусь рыхтуецца да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў


* * *

Пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова прайшло чарговае пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі.

На ім былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў ІІ Еўрапейскіх гульнях, выбару субпадраднай арганізацыі для правядзення цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў. Таксама разгледжаны прапановы па экіпіроўцы спартыўнай дэлегацыі нашай краіны і іншых асоб, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў, і іх талісманаў.

* * *

Завяршылася першая хваля гутарак на пазіцыі валанцёраў ІІ Еўрапейскіх гульняў, якая стартавала 19 лютага.

Прадстаўнікі аддзела па рабоце з валанцёрамі фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» правялі гутаркі са студэнтамі сталічных і рэгіянальных устаноў вышэйшай адукацыі. Усяго ў інтэрв'ю прыняло ўдзел больш за пяць тысяч кандыдатаў на пазіцыі добраахвотнікаў па 20 функцыянальных напрамках.

Самую вялікую цікавасць у кандыдатаў выклікаюць напрамкі, звязаныя з працай на спартыўных аб'ектах: работа са спартсменамі і гледачамі, ажыццяўленне навігацыі на арэнах.

Зараз вынікі гутарак апрацоўваюцца і заносяцца ў электронную сістэму рэгістрацыі.

У ліпені — жніўні плануецца правесці анлайн гутаркі з кандыдатамі з-за мяжы. Замежнымі грамадзянамі з 52 краін запоўнена 850 анкет. Пераважная колькасць заявак паступіла з Расіі — 628. Другое месца па колькасці заявак дзеляць Азербайджан, Украіна, Казахстан — па 31 заяўцы.

* * *

У Мінску пабывалі прадстаўнікі міжнароднай федэрацыі гістарычнага фехтавання Раберта Гоці і Маўрыцыа Рандацца — двухразовы алімпійскі чэмпіён па фехтаванні 1996 (Атланта) і 2000 (Сідней) гадоў і ў цяперашні час саветнік міжнароднай федэрацыі гістарычнага фехтавання.

Паказальныя спаборніцтвы па гістарычным фехтаванні пройдуць 22 і 23 чэрвеня 2019 года на пляцоўцы ў гістарычным цэнтры Мінска — Верхнім горадзе. Яны будуць суправаджацца выстаўкай старадаўніх кніг, шпаг і фехтавальных масак у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў перыяд з мая па жнівень 2019 года.

У сувязі з гэтым Раберта Гоці і Маўрыцыа Рандацца абмеркавалі з прадстаўнікамі фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» шэраг пытанняў па падрыхтоўцы і арганізацыі ў рамках культурнай праграмы ІІ Еўрапейскіх гульняў спаборніцтваў па гістарычным фехтаванні і спадарожнай выстаўкі, а таксама наведалі музей Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Насустрач гульням

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Самыя яркія ўспаміны дзяцінства ў многіх — паездкі ў дзіцячы лагер.

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.

Грамадства

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Гэтымі днямі споўнілася 75 гадоў, як знішчылі жыхароў вёсак Любель-Поль і суседняй Вулькі Гарадзішчанскай. 

Эканоміка

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Правілы гульні ў крэдыты змяніў Нацыянальны банк краіны.