Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра галоўныя навіны мінулых выхадных.


Момант матчу  Бе­ла­ру­сь—  Сла­ва­кі­я.

1. Лёгкаатлет Дзмітрый Набокаў устанавіў новы рэкорд Беларусі ў скачках у вышыню. На спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды па лёгкай атлетыцы ў Брэсце Дзмітрый пераадолеў планку з першай спробы на вышыні 2 м 36 см. Папярэдні рэкорд краіны (2 м 34 см) быў устаноўлены Андрэем Санковічам у маі 1993 года і трымаўся на працягу 25 гадоў.

Другое месца на ўніверсіядзе заняў іншы вядомы беларускі скакун у вышыню Максім Недасекаў, які паказаў вынік 2 м 32 см.


2. Беларускія валейбалісткі пацярпелі першае паражэнне ў залатой Еўралізе 2018 года. У Мінску на пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны» яны саступілі саперніцам з Іспаніі з лікам 1:3. «У гульні з Іспаніяй дапусцілі шмат памылак, не было надзейнага прыёму мяча, з-за чаго мы не выкарыстоўвалі свае козыры: надзейны блок і атакі першым тэмпам», — адзначыў галоўны трэнер зборнай Пётр Хілько.

Пасля трох матчаў на рахунку жаночай зборнай Беларусі ў Еўралізе дзве перамогі над Славакіяй (3:2, 3:0) і адно паражэнне ад Іспаніі (1:3). Наступныя матчы беларускі правядуць 30 мая ў Іспаніі, 2 чэрвеня — у Чэхіі, а завершаць папярэдні этап 6 чэрвеня дамашнім матчам з Чэхіяй.

Мужчынская зборная па валейболе выйграла ў Венгрыі ў сярэбранай Еўралізе з лікам 3:0. «Пасля паражэння ад Харватыі (1:3) мы шмат увагі ўдзялілі прыёму мяча, пастараліся лепш дзейнічаць на блоку.
У матчы з Венгрыяй задаволены, як згулялі нашы высокія нападаючыя на краях сеткі»
, — адзначыў настаўнік беларусаў Віктар Бекша.

Хлопцы правядуць яшчэ тры матчы на выездзе. 30 мая беларуская каманда згуляе з Албаніяй, 2 чэрвеня — з Харватыяй, а завершыць групавы этап 6 чэрвеня выязной сустрэчай з Венгрыяй.


3. Хакейны клуб «Лакаматыў» будзе створаны ў Оршы, паведамляе прэс-служба ФХБ.

Новая каманда плануе выступаць у экстралізе чэмпіянату Беларусі. У Оршы ўжо пачалася праца па фарміраванні дружыны. У яе структуру на працягу года павінна ўвайсці спартыўная школа з аднайменнай назвай.


4. Згуляны некаторыя матчы 9-га тура чэмпіянату краіны па футболе. «Мінск» з буйным лікам перайграў «Тарпеда» — 6:1, «Смалявічы» саступілі «Дынама-Мінск» — 0:2, «Шахцёр» перайграў «Гомель» — 2:1, «Прамень» і «Гарадзея» не змаглі выявіць пераможцу — 1:1

Фота БелТА

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Рэкордныя вышыні


Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.