Вы тут

У Мінску можна ўбачыць кранальную фотавыстаўку


У экспазіцыі 23 фотаздымкі, на якіх выхаванцы Асіповіцкай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату. Кампанію для фота ім склалі прадстаўнікі розных прафесій ад прыбіральшчыцы да машыніста цягніка, а таксама вядомыя беларускія артысты і спартсмены.


Сярод іх выканаўцы Анатоль Ярмоленка, Аляксандр Саладуха, Аляксей Хлястоў, Анастасія Ціхановіч, Іван Вабішчэвіч, харэограф Дзмітрый Пуйша, хакеіст Андрэй Касціцын і баскетбалістка Алена Леўчанка. Убачыць кранальныя чорна-белыя здымкі з моцным эмацыянальным пасылам можна ў апошнія дні мая на тэрыторыі Верхняга горада.

Прапанавалі стварыць фотавыстаўку валанцёры руху «Патрэбныя людзі». Праца над праектам вялася на працягу трох месяцаў, усе здымкі зрабіў фатограф Аляксандр Вафік. Актыўна падтрымалі ініцыятыву і прадстаўнікі адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы. На адкрыцці чырвоную стужку перарэзалі кіраўнік валанцёрскага руху «Патрэбныя людзі» Вікторыя КРУТ і кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска Ігар БУЗОЎСКІ.

— Такога роду ініцыятывы ўзнікаюць дзякуючы неабыякавым людзям. Такіх у нашым грамадстве нямала, і гэта радуе. Толькі ўсе разам мы зможам вырашаць існуючыя праблемы і дапамагаць дзецям з асаблівасцямі развіцця. Прычым не эпізадычна, а пастаянна, — падкрэсліў кіраўнік раёна.

Падчас праекта дзеці паспелі не толькі пафатаграфаваць, але і пагутарыць з цікавымі асобамі, а таксама апынуцца на значных аб'ектах, напрыклад у «Мінск-Арэне» і музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мяркуецца, што такі досвед у будучыні дапаможа ім прасцей адаптавацца да ўмоў гарадскога асяроддзя, а саміх гараджан навучыць успрымаць людзей па-за залежнасцю ад іх асаблівасцяў.

Дар'я КАСКО

Загаловак у газеце: Патрэбныя дзеці

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.