Вы тут

Сёлета чакаецца добры ўраджай клубніц


Недзе паўтара тыдні таму першыя клубніцы на сталічным Камароўскім рынку прадавалі па 12 рублёў за кілаграм. У гэтыя выхадныя каля станцый метро салодкую ягаду прапаноўвалі ўжо па 6 рублёў. Гавораць, што прагнозы сёлета на ўраджай клубніц вельмі добрыя і яна можа патаннець нават да 50 капеек за кілаграм.


— Так, чакаем вельмі добры ўраджай (вядома, з папраўкай на «нябесную канцылярыю») і плануем вялікі аб'ём нарыхтовак, — пацвердзілі ў Лунінецкім раённым спажывецкім таварыстве. — Пры плане ў 250 тон пры спрыяльных умовах думаем нарыхтаваць 380—385 тон салодкай ягады. Праўда, закупачныя цэны на яе яшчэ не ўстаноўлены, бо клубніцы толькі пайшлі. Першыя, так званыя таварныя, ягады ў Дварцы напачатку закуплялі па 2,5—2,8 рубля за кілаграм, а сёння ўжо па 1—1,2 рубля. Так што цалкам магчымая і цана ў 50 капеек. Летась па такой цане мы прымалі клубніцы ў скрынях для дзіцячага харчавання, ягады для вінаробства ішлі па 30 капеек за кілаграм.

Апроч лунінецкіх клубніц зараз стала шмат ягады з Драгічынскага раёна, дзе яе вырошчваюць фермеры. Так што галоўнае, каб надвор'е не падвяло. Тады сапраўды будзем і з вясенне-летнім ласункам, і з прымальнымі цэнамі на яго.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Пайшла першая салодкая!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.