Вы тут

На беразе ракі ў Лунінецкім раёне адбылася масавая бойка


Зараз праваахоўныя органы высвятляюць акалічнасці здарэння, многія ўдзельнікі якога пацярпелі. На жаль, абышлося не толькі гузакамі. Цела аднаго чалавека знайшлі паблізу. Заведзеная крымінальная справа.


У вёсцы Дрэбск у суботу вечарам адпачывалі дзве кампаніі, адна — з вясковых маладых людзей, другая — з гарадскіх. Паміж імі здарылася нейкае непаразуменне, адным словам, гарадскія выклікалі падмогу. І ў адзінаццаць вечара з горада ў вёску пад'ехалі яшчэ хлопцы на машынах з бітамі. У ход пайшлі металічная труба, малаток, балончык з пярцовым газам. Біліся, пакуль не прыехала міліцыя, якую выклікалі мясцовыя жыхары. Потым многім удзельнікам бойкі давялося звяртацца па медыцынскую дапамогу. А назаўтра каля рэчкі знайшлі цела 32-гадовага жыхара Мурманска, які прыехаў на адпачынак да бабулі. Мясцовыя кажуць, што ён таксама біўся.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый ІВАНЮК, відавочных прыкмет гвалтоўнай смерці на целе расіяніна няма, больш дакладна скажа толькі экспертыза.

Зараз вядзецца следства. Дзясятак удзельнікаў начной бойкі затрыманы. Як паведамляецца на сайце газеты «Лунінецкія навіны», усім па 19—20 гадоў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Чаго не падзялілі?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».