Вы тут

Дзевяць інвестыцыйных праектаў падпісана ў Гомелі


Дзевяць інвестыцыйных праектаў коштам больш за $480 млн падпісана падчас эканамічнага форуму ў Гомелі.


Падпісаны інвестыцыйны дагавор наконт будаўніцтва гандлёва-сэрвіснага цэнтра ў Гомелі. Пратаколамі аб намерах прадугледжана рэалізацыя будаўніцтва смеццепера-
працоўчых заводаў цвёрдых камунальных адходаў у Гомельскім, Жлобінскім і Мазырскім раёнах, стварэнне ў абласным цэнтры вытворчасці артапедычных і траўматалагічных імплантаў, арганізацыя мяса-каўбаснай вытворчасці ў Буда-Кашалёўскім раёне. Таксама запланавана будаўніцтва завода па вытворчасці прафіляваных лістоў рознай канфігурацыі на тэрыторыі СЭЗ «Гомель-Ратон», гандлёвага цэнтра ў Петрыкаве, гандлёва-лагістычнага цэнтра на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Сярод праектаў і мадэрнізацыя ўчастка ААТ «Спартак», развіццё гандлёвай сеткі «Санта» ў рэгіёне. Рэалізацыя гэтых праектаў дазволіць стварыць больш за 700 рабочых месцаў.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для развіцця інавацый і прыцягнення інвестыцый:

— Увесь час удасканальваецца заканадаўчая база, вызначаны шэраг прэферэнцый, працуюць свабодныя эканамічныя зоны, Парк высокіх тэхналогій. Беларусь з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для выхаду замежных кампаній-інвестараў на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік адзначыў, што развіццё знешнеэканамічных сувязяў і ўсталяванне кантактаў з інвестарамі — сярод прыярытэтных кірункаў дзейнасці мясцовых органаў улады:

— За гады існавання форум набыў статус ключавога мерапрыемства года з маштабнай прэзентацыяй інвестыцыйных магчымасцяў вобласці і змястоўнай дыскусіяй па пытаннях рэгіянальнага развіцця, стаў пляцоўкай інвестыцыйных ідэй для існуючых і патэнцыйных партнёраў. Сёння Гомельская вобласць як частка тэрыторыі рэспублікі ўяўляе сабой сукупнасць самых розных прэферэнцыяльных рэжымаў, у рамках якіх інвестарам даюцца падатковыя, мытныя палёгкі і іншыя перавагі для стварэння і паспяховага вядзення бізнесу.

У межах эканамічнага форуму старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік і намеснік старшыні Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Наталля Раманава падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі. Яго важнымі пунктамі сталі сумесныя праекты ў сферы сярэдняга і малога бізнесу, а таксама цікавы праект «Дняпроўскі паром», які накіраваны на развіццё турызму.

Сёлетні XV па ліку Гомельскі эканамічны форум сабраў удзельнікаў з 32 краін, сярод якіх Германія, Кітай, Ізраіль, Італія, Грузія, Расія, Фінляндыя, Чэхія, Нігерыя, Польшча, Румынія, Сербія...

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Інвестыцыі прыносяць плён

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.