Вы тут

Дэлегацыя Народнага сходу Балгарыі наведала Беларусь


Працоўны панядзелак у Савеце Рэспублікі пачаўся з сустрэчы Міхаіла МЯСНІКОВІЧА, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, з дэлегацыяй групы сяброўства «Балгарыя — Беларусь» Народнага сходу Балгарыі на чале з яе кіраўніком Васілам Антонавым. Бакі абмеркавалі ключавыя моманты ў супрацоўніцтве.


Васіл Антонаў.

За лета ў сярэднім 80 тысяч беларусаў адпачываюць на балгарскіх курортах. Міхаіл Мясніковіч адзначыў актывізацыю турызму. На яго думку, гэты напрамак будзе развівацца і далей, у тым ліку за кошт таго, што няма істотнага моўнага бар'еру, ды і менталітэт у двух народаў падобны.

Акрамя таго, старшыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу, што паміж краінамі склаліся добрыя двухбаковыя адносіны, ёсць пазітыўныя зрухі ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Работа пасла Беларусі ў Балгарыі таксама мае станоўчы эфект. Аднак, на думку Міхаіла Мясніковіча, абапірацца трэба не толькі на дыпламатычны корпус, але і на супрацоўніцтва парламентарыяў. Неабходна развіваць у большай ступені рэгіянальнае ўзаемадзеянне, бо не ўсе пытанні лепш вырашаць са сталіцы. Таксама сярод галін, дзе можна павысіць узровень узаемадзеяння, старшыня Савета Рэспублікі адзначыў навуку і адукацыю.

Спікер верхняй палаты беларускага парламента звярнуў увагу на Арганізацыю чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва. Беларусь у ёй выступае назіральнікам, а Балгарыя з'яўляецца адным з дванаццаці членаў. Міхаіл Мясніковіч выказаў пажаданне, каб арганізацыя была больш пазнавальная, у тым ліку па лініі парламентарыяў. «Мяркуем, што гэта таксама будзе адзін з элементаў, якія фарміруюць залог стабільнасці ў Еўропе. Мы вельмі шмат увагі аддаём фарміраванню палітыкі ўзаемнага даверу і зніжэнню напружанасці ў Еўропе», — падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Дарэчы, Васіл Антонаў нагадаў, што Балгарыя ў гэтым паўгоддзі старшынствуе ў Еўрасаюзе. Візіт у Беларусь, на яго думку, замацуе ўзровень двухбаковых адносін. Акрамя таго, учора адбылася сустрэча Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Балгарскай акадэміі навук Юліянам Рэвальскі. Сёння Васіл Антонаў сустрэнецца з рабочай групай Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Балгарыі.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Турызм, гандаль і ўклад у стабільнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?