Вы тут

Скрынінг на варце жаночага здароўя


Раннія стадыі анкалагічных захворванняў дазволіць выяўляць рэалізацыя беларуска-італьянскага праекта па скрынінгу раку шыйкі маткі па метадзе Папанікалау (Пап-тэст).


Грамадская арганізацыя «Беларускі саюз жанчын» падтрымала гуманітарны праект, які рэалізуецца сумесна з італьянскім бокам на базе гомельскага РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека. Цяпер гаворка ідзе пра чатыры віды скрынінгу: раку прастаты, коларэктальнага раку, раку малочнай залозы, раку шыйкі маткі.

— Што да скрынінгу раку шыйкі маткі, то існуе некалькі магчымасцяў яго правядзення, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Алена Багдан. — Адзін з іх — Пап-тэст, які праводзіцца ў Гомельскай вобласці. За некалькі гадоў мы вызначым яго эфектыўнасць і будзе прынята рашэнне аб тым,  перавесці яго на ўсю рэспубліку, ці на ўсю Гомельскую вобласць, ці дапаўняць іншымі відамі скрынінгу.

Прафесар Фларэнційскага дзяржаўнага ўніверсітэта Нікола Камода дадаў, што рэалізацыя праекта ўключае некалькі этапаў. Першы — гэта адукацыйная падрыхтоўка медыцынскіх спецыялістаў рэспубліканскай установы: яны прайшлі навучанне ў Італіі. Другі этап прадугледжваў пастаўку ў Беларусь чатырох кольпаскопаў для правядзення абследаванняў. Трэці — непасрэдна выкананне 14 тысяч Пап-тэстаў сярод жанчын. Дарэчы, Пап-тэст дазваляе выяўляць захворванне на першай стадыі на клетачным узроўні. У Італіі ўжо больш за 30 гадоў жаночае насельніцтва праходзіць абавязковае бясплатнае абследаванне, і за гэты час атрымалася дасягнуць станоўчых вынікаў. Па словах дырэктара РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Аляксандра Ражко, на Гомельшчыне скрынінг па метадзе Папанікалау правядуць сярод жанчын Хойніцкага, Чачэрскага, Веткаўскага і Добрушскага раёнаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Разабрацца і дапамагчы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?