Вы тут

Як галубы рабілі першыя аэрафотаздымкі


Першыя ў свеце аэрафотаздымкі былі зробленыя ў 1858 годзе паветраплавальнікамі, а затым на дапамогу ім прыйшлі паштовыя галубы.


Юлі­ус Ной­бра­нер.

Здымка Зямлі з вышыні ўпершыню была праведзена ў 1858 годзе над Парыжам: першаадкрывальнікам стаў фатограф і паветраплавальнік Гаспар-Фелікс Турнашон, вядомы пад псеўданімам Надар. Ён нават запатэнтаваў ідэю фатаграфавання з паветранага шара. У 1887 годзе французскі фатограф Артур Батут адправіў у неба паветранага змея, абсталяванага камерай. Затым фотаапарат размяшчалі на невялікай ракеце з парашутам, і гэтай тэхнікай у 1897 годзе скарыстаўся нават Альфрэд Нобель.

У пачатку XX стагоддзя нямецкі аптэкар Юліус Нойбранер прапанаваў «Спосаб і сродкі для фатаграфавання пейзажаў зверху» з дапамогай паштовых галубоў. Раней ён, як і яго бацька, выкарыстаў гэтых птушак для перадачы рэцэптаў і лекаў у найбліжэйшы санаторый. Пасля таго як адзін з галубоў страціў арыентацыю ў тумане і вярнуўся толькі праз чатыры тыдні сытым і здаровым, Нойбранер вырашыў забяспечыць птушак аўтаматычнымі камерамі, каб прасачыць іх шлях.

Ён адбіраў найбольш моцных галубоў, адвозіў іх прыкладна на 100 кіламетраў ад дома, дзе абсталёўваў камерамі ўласнай канструкцыі. Камера з двума аб'ектывамі прымацоўвалася з дапамогай нагрудных рамянёў, напампаваных паветрам. Калі птушка ўзлятала ў неба, паветра павольна выходзіла, вызваляючы клапан, дзякуючы якому спрацоўваў затвор. У сваю чаргу птушкі, імкнучыся хутчэй вызваліцца ад грузу, ляцелі дадому па прамой на вышыні ад 50 да 100 метраў, робячы такім чынам здымкі з вышыні. Гэты спосаб карыстаўся поспехам, а ў 1909—1911 гадах заваяваў узнагароды на міжнародных выстаўках у Дрэздэне, Франкфурце і Парыжы. Галубіныя фотаздымкі выкарыстоўваліся нават падчас Першай сусветнай вайны для вядзення паветранай разведкі.

Усяго Нойбранер распрацаваў каля дзясятка розных мадэляў камер і мабільную галубятню, запатэнтаваўшы іх у шэрагу еўрапейскіх краін. А пазней на змену гэтай тэхніцы прыйшла авіяцыйная фатаграфія.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: І паштальёны, і разведчыкі

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.