Вы тут

Дачныя хітрасці


  • Не падкормлівайце настоем крапівы фасолю, гарох, цыбулю, часнок, бабы.
  • Крапіва павялічвае ўстойлівасць раслін, якія растуць побач, да хвароб. Менавіта таму карысна мульчыраваць міжраддзі здробненай крапівой.
  • Суніцы карысна мульчыраваць іглічным ападам. Гэта палепшыць смак ягад, а таксама дапаможа справіцца з шэрай гніллю, даўганосікам, кляшчом, драцянікам. А мульчыраванне папараццю дапаможа суніцам справіцца з нематодай і шэрай гніллю.
  • Каб у рэмантантных сартоў клубніц у другой палове лета было больш багатае плоданашэнне, вясной выломліваюць кветканосы.
  • Добрым спадарожнікам для агурка з'яўляецца кроп.
  • Калі ўторкнуць сцябло крапівы побач з кожнай высаджанай раслінай капусты, то капуста лепш прыжывецца.
  • Для павышэння ўраджайнасці і паляпшэння смаку ў першай палове чэрвеня часнок паліваюць спачатку салёнай вадой — 2 ст. лыжкі на 10 літраў вады, а затым звычайнай.
  • Пры дрэнным росце морквы градкі з гэтай культурай паліваюць растворам солі — 1 ст. лыжка на 10 літраў вады.
  • Для прыцягнення карысных насякомых, пчол, матылькоў і чмялёў побач з градкамі агуркоў і памідораў высадзіце вяргіні, календулу, аксаміткі. Акрамя карысці для саміх раслін, вы выдатна ўпрыгожыце свой агарод, які будзе больш падобны на пахучы кветнік.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.