Вы тут

Прайшоў семінар па фінансавай адукаванасці са спартыўным акцэнтам


Банкіры МТБанка аб'ядналіся з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск» і правялі мерапрыемства па «грашовай» тэматыцы ў фінансава-эканамічным каледжы пры БДЭУ.


Спачатку супрацоўніца банка Кацярына Пласкавіцкая расказала навучэнцам першага курса спецыяльнасці «Банкаўская справа» аб фінансах, асаблівасцях крэдытных і дэпазітных прадуктаў, аб правілах бяспечных плацяжоў, а таксама пра тое, як правільна выбраць банкаўскую картку. Спецыяльнасць студэнтаў абумоўлівала іх глыбокае жаданне паглыбіцца ў свет фінансаў, яны актыўна задавалі эксперту пытанні на розныя тэмы.

«Для сучасных хлопцаў і дзяўчат выдатна падыходзіць такі фармат, яны актыўна прымалі ўдзел у абедзвюх частках нашага семінара. Здаровы лад жыцця не менш важны, чым фінансавая адукаванасць, а спалучэнне гэтых двух фактараў дазволіць ім вырасці развітымі і гарманічнымі», — расказаў Іван ВЯРЭНІЧ, брэнд-менеджар МТБанка.

Фінансавая частка семінара плаўна перацякла ў спартыўную. Капітан баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск» Аляксандр КУДРАЎЦАЎ нагадаў юнакам і дзяўчатам аб карысці заняткаў спортам і здаровага ладу жыцця, адказаў на пытанні і правёў размінку. Дзіўна, але поспехі ў баскетболе ў студэнтаў нічым не саступалі поспехам на фінансавым полі.

«Нягледзячы на тое, што аўдыторыя аказалася практычна цалкам жаночай, выяўленая цікавасць да баскетбола была прыемнай. У час размовы дзяўчат, вядома, больш цікавіла маё асабістае жыццё і сумяшчэнне яго з прафесійным спортам. Пагаварылі і пра фінансы, бо ў спартзале сабраліся будучыя эканамісты. Мы добра пагутарылі, а потым нават крыху пагулялі. Буду чакаць хлопцаў і дзяўчат на нашых матчах у наступным сезоне», — падзяліўся Аляксандр Кудраўцаў. У канцы сваёй своеасаблівай трэніроўкі кумір спартыўных балельшчыкаў паказаў фірмавы фокус з баскетбольнымі мячамі. Ён імі жангляваў, прафесійна, як у цырку, толькі мячы былі вялікімі, баскетбольнымі ...

Мерапрыемства завяршылася сумесным фота і ўручэннем усім удзельнікам памятных прызоў ад банка і баскетбольнага клуба.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Фокус капітана з трыма мячамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».