Вы тут

У сталіцы адкрыўся Беларускі прамысловы форум


У краіне створаны ўмовы для развіцця прамысловасці за кошт інвестыцый і інавацый. Пра гэта падчас цырымоніі адкрыцця Беларускага прамысловага форуму ў мінскім Футбольным манежы заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, тэмп росту прамысловай вытворчасці за студзень — красавік сёлета ў Беларусі склаў 108,8 %. Ва ўрадзе разлічваюць, што на аналагічным паказчыку будзе скончаны гэты год.


Кажучы аб прамысловым форуме, віцэ-прэм'ер адзначыў, што гэтае мерапрыемства ўжо зарэкамендавала сябе як пляцоўка, дзе спецыялісты могуць абмяняцца думкамі, прадэманстраваць свае дасягненні і выгадна прадаць распрацоўкі.

Беларускі прамысловы форум праходзіць у сталіцы з 29 мая па 1 чэрвеня. Цэнтральнае месца тут займае ХХІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «ТэхІнаПрам», дзе абмяркоўваецца тэма чацвёртай прамысловай рэвалюцыі (Іndustrу 4.0). На форуме прадстаўлены экспаненты з 11 краін.

Мінпрамам сумесна з НАН Беларусі і Мінскім гарвыканкамам запланавана спецыялізаваная экспазіцыя, прысвечаная развіццю легкавога аўтамабілебудавання, вытворчасці электрамабіляў і рынку аўтакампанентаў. «Кіруючая кампанія холдынга «Белкамунмаш» разам са «Штадлер Мінск» арганізуюць у павільёне і на адкрытай пляцоўцы «ТэхІнаПрам» сумесную экспазіцыю сучасных і перспектыўных транспартных сродкаў і сістэм, накшталт электробусаў, хуткасных трамваяў, найноўшых тралейбусаў, аўтобусаў з дызельным і газаматорным рухавікамі, рухомых чыгуначных саставаў, вагонаў метро.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Прамкампаніі з 11 краін сабраліся ў Мінску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».