Камітэт дзяржаўнай бяспекі затрымаў з доказамі злачынства пры вымагальніцтве і атрыманні хабару ў памеры $200 тыс. памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Гродзенскай вобласці Сяргея Раўнейку, паведамляе прэс-служба КДБ.

"У выніку праведзеных па даручэнні кіраўніка дзяржавы аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў з доказамі злачынства пры вымагальніцтве і атрыманні хабару ў памеры $200 тыс. затрыманы памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці Раўнейка Сяргей Васільевіч", - гаворыцца ў паведамленні Камітэта дзяржбяспекі.
Паводле інфармацыі прэс-службы, у поле зроку аператыўных падраздзяленняў Сяргей Раўнейка трапіў больш за год таму ў сувязі з інфармацыяй пра неаднаразовыя факты атрымання хабараў ад розных асоб за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. З санкцыі кіраўніка дзяржавы праведзены аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па дакументаванні супрацьпраўнай дзейнасці службовай асобы. Пры атрыманні чарговага хабару ён затрыманы з грашыма ў руках.
У дачыненні да Сяргея Раўнейкі Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 3 арт. 430 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў.
Падазраваны змешчаны ў СІЗА КДБ і дае прызнальныя паказанні.
Фёдар Дастаеўскі па праве лічыцца адным з лепшых раманістаў свету.
Жанчына была адной з самых заўважных постацяў беларускага бізнесу і палітыкі сярэдзіны 1990-х гадоў.
Сітуацыя на мяжы, як і раней, застаецца напружанай.