Вы тут

Навучыцца новаму


Навучыцца новаму

Вось і надыходзіць час канікул і адпачынкаў, а гэта значыць, што ў вас будзе больш вольных хвілін для чытання “Маладосці” і, магчыма, для напісання ўласных твораў (у тым ліку і для нашага конкурса “Слаўная кампанія: РэANIMAцыя). У рэшце рэшт, цёплыя вечары і зорныя ночы ці не лепшыя памагатыя літаратурных творцаў?

Калі ж на рамантычны настрой надзея малая, а муза таксама сышла ў адпачынак, творчаму працэсу дапаможа “шпаргалка” ад Дзмітрыя Шулюка, які дзеліцца сваім літаратурным вопытам: “Стыль. Гэта ўменне сачыць за сабой. Уявіце, што вы выходзіце з Гомеля (пункт А) у Рэчыцу (пункт Б). Вы — гэта ваш тэкст. Пры інтуітыўным альбо натхнёным пісьме вы проста праходзіце свой шлях. Магчыма, выпадкова (інтуітыўна) штосьці ствараючы: пэўны рытм, ці песенку ў га­лаве, ці выпадковую сустрэчу, ці пэўны перапы­нак у пэўным месцы, бо далёка ўсё ж ісці. Я раблю інакш. Я адразу вызначаю той самы рытм. Рытм мае важнейшае значэнне ў літаратуры. Без рытму няма літаратуры. Я вызначаю яго планава, то бок з перапынкамі, са зменамі ў хуткасці. Вызначэнні ўмоўныя, бо я не ведаю дакладна ўвесь гэты шлях”.

Cвой аўтарскі стыль даўно знайшла і Маргарыта Латышкевіч, якая прадставіла на суд чытачоў новую аповесць “Вараціш-гара”: “Тым часам над каляровымі шатрамі ўзвіліся паветраныя змеі — пярэстыя, даўгахвостыя, абвешаныя стужкамі. Дзіўна было вось так стаяць побач на застаўленым лавамі між шатрамі пятачку — плешы ў густым і шумным натоўпе. Стаяць, закінуўшы галаву, і глядзець на тых, хвастатых, што падскоквалі, ныралі і танчылі на хвалях ветру. Ільга загледзелася, на імгненне забыўшыся пра ўсё на свеце, і адчула, што вось– вось павінен перакінуцца праз бездань ва ўспамінах трывалы і надзейны мост, і стане ўсё так, як трэба, так, як павінна”.

Што да вершаў, то ў майскім нумары сапраўдны майстар-клас дае Адам Шостак, чыя паэтычная рэфлексія засёды выклікае цікавасць:

заасфальтаванае пачуццё

прабіваецца праз тлусты асфальт без шчылін

пачуццё

якое ты спрабаваў закатаць

жалезнымі коламі дзіцячага самаката

будаваў над імі магістралі

з канструктара

 

пачуццё

ўсё адно прарасце

Для тых, каго творчая праца літаратурнага крытыка цікавіць не менш, чым стварэнне мастацкіх тэкстаў, на старонках “Маладосці” размешчаны артыкул  Ігара Запрудскага, прысвечаны гісторыка-біяграфічным аповесцям пра Францішка Багушэвіча і Уладзіміра Сыракомлю.

Зразумела, што гэта далёка не ўсё, што “М”ы для вас падрыхтавалі. Новая “Маладосць” падорыць сваім чытачам дзённік партызана Вячаслава Хілімонава, тэкст Канстанціна Касяка пра Ягора Летава, пераклад амерыканскага фантаста Сірыла Майкла Конблата і шмат іншага. Галоўнае, не забывайцеся, што лета дае выдатную магчымасць не толькі адпачыць, але і навучыцца нечаму новаму!

Кірыл МЯЦЕЛІЦА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.