Вы тут

Нататкі ў цішы


Дакрананне — гэта не поста нейкі рух, свядомы ці несвядомы. Дакрананне да іншага чалавека — нават выпадковае — заўсёды мае сэнс ці вынік. Альбо нават наступствы. Бо гэта — кантакт, за якім ідзе абмен энергіяй, эмоцыямі, думкамі. І часам выпадковыя, як падаецца, дакрананні могуць весці за сабой цэлую чаргу падзей, якія мяняюць жыццё...


Голас актрысы Зоі Белахвосцік часам гучаў грамчэй, а часам дрыжэў і стрымана, паступова сыходзіў у цішу. Яна чытала ўрыўкі з кнігі «Гісторыі і нататкі» Ядзвігі Адамчык. Вельмі па-жаноцку, прачула, нібыта спатыкаючыся на паўзах, але менавіта такія нечакана-нябачныя прабелы паміж сэнсамі (заключанымі ў словах) бываюць падобныя на выбоіны на дарозе. І тады хочацца спыніцца ці пайсці ў іншы бок.

У фатографа і перакладчыцы Ядзвігі Адамчык так і адбылося: сваю кнігу яна пісала «ў паўзах»: падчас вандровак па розных краінах і паміж працай. Паміж жыццёвымі адрэзкамі, што ўзнікалі ў залежнасці ад судакранання з людзьмі, не толькі блізкімі сваякамі, сярод якіх тата-пісьменнік і мама-фотамастачка. Хоць бацькоўскі ўплыў — і нават трэба браць раней, ад дзядуль і бабуль — адчувальны ў жаданні маладой прывабнай жанчыны збягаць у словы ці знаходзіць у іх спакой. Можна нават за аснову для сюжэтаў браць тыя эпізоды, што перажываеш сам, апісваць свае адчуванні і думкі, занатаваныя ў дзённіку. Спачатку ты нібыта размаўляеш з ім, потым ён размаўляе за цябе з іншымі. Калі яго старонкі становяцца часткамі кнігі. Шлях, які скарыстоўвалі шмат якія пісьменнікі раней, ды і цяпер скарыстоўваюць.

Мастацтвазнаўца Аляксандр Зіменка адзначыў, што кароткія апавяданні і дзённікавыя нататкі Ядзвігі Адамчык, уключаныя ў яе першую вялікую кнігу, сталі адлюстраваннем эстэтычных густаў сённяшніх пакаленняў. Да таго ж пакалення належыць Захар Кудзін, які стаў аўтарам ілюстрацый да кнігі і аформіў яе вокладку. Таму атмасферу ў галерэі «Арт-Беларусь», дзе адбывалася прэзентацыя, яшчэ да яе пачатку вызначыла серыя графічных работ мастака: імклівыя вобразы, у якіх адлюстраваны рух, трансфармацыя, зменлівасць з’яў (людзей) і імгненні настрояў.

Зрэшты, на выявы «накладваліся» і словы. Не толькі тыя, што схаваныя ў двух раздзелах кнігі — «Запіскі з другога боку», «Веласіпедныя хронікі» і «Сто грам гісторый». Не хаваў радасці ад такой «трансфармацыі» дачкі тата Адам Глобус, якога Ядзвіга назвала настаўнікам у літаратурнай справе. А ўрокі не павінны праходзіць дарэмна. І, хто ведае, можа, наступная кніга будзе ўжо цалкам на беларускай мове? Спроба ёсць. І ёсць жаданне скіроўвацца ў беларускі бок нават падчас вандровак па свеце: каб паглядзець і параўнаць, што там, а што дома, чым мы адметныя.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.