Вы тут

Зэгармістры ў гісторыі Беларусі


Сонечныя, вадзяныя, пясочныя, драўляныя, механічныя, электронныя і нават атамныя — колькі існуе розных тыпаў гадзіннікаў у свеце! Аднак за іх вырабам і рамонтам, як і за кожнай справай, стаіць чалавек — зэгармістр. Майстрам гадзіннікавых спраў і прысвечана кніга Анатоля Цітова «Зэгармістры Беларусі» (2017), якая пабачыла свет у Мінску ў выдавецтве «Беларусь».


У кнізе разглядаецца развіццё зэгарніцтва на Беларусі з самага пачатку ў XV — XVI стагоддзях і да сённяшніх дзён. Амаль у кожным губернскім цэнтры Паўночна-Заходняга краю былі гадзіннікавыя цэхі. Зэгармістры лічыліся элітай у асяроддзі даўніх рамеснікаў.

Анатоль Цітоў падрабязна распавёў пра станаўленне і развіццё гадзіннікавага рамяства на Беларусі, сістэматызаваў архіўныя крыніцы, пераклаў фрагменты тэкстаў на мову, зразумелую сучаснаму чытачу. У кнізе зроблены акцэнт не толькі на постаці майстроў, але і на гарады, дзе тыя нарадзіліся, жылі і працавалі.

Аўтар прыводзіць спіс рамеснікаў-зэгармістраў, якія нарадзіліся ці працавалі на землях Беларусі. Гэта ажно 643 імя! А колькі яшчэ невядомых імёнаў? Анатоль Цітоў дадае да спіса і тых, чые прозвішчы пакуль не ўдакладнены.

Цікава, што аўтар прапаноўвае пазнаёміцца не толькі з агульнымі на ўсёй тэрыторыі Беларусі спробамі развіцця гадзіннікавага рамяства, але і закранае асобныя гарады: Вільня, Мінск, Мазыр, Гародня — буйныя цэнтры зэгарніцтва.

З цягам часу адбылася эвалюцыя механічных зэгараў. З’яўляліся вялізныя вежавыя або хатнія напольныя гадзіннікі з музычным механізмам, які адбіваў кожныя 60 хвілін. Гэта былі куранты. Існавалі і зэгаркі індывідуальнага карыстання — мініяцюрныя механізмы, якія лічыліся прадметамі раскошы і выстаўляліся ўладальнікамі на ўсеагульны агляд.

Колькі каштавалі першыя гадзіннікі і хто мог іх сабе дазволіць? Калі быў пабудаваны першы вежавы зэгар? Чым адрозніваўся зэгар ад паўзэгара? Адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні змяшчае кніга «Зэгармістры Беларусі».

Настасся ПЕТРУШКО

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.