Вы тут

На што ідзе гуманітарная дапамога?


У гуманітарным кірунку наша краіна супрацоўнічае больш чым з сотняй дзяржаў. Прыярытэт аддаецца праектам у сферы адукацыі, абароны навакольнага асяроддзя, аховы здароўя. Так, у нас заключана 14 дагавораў з замежнымі дзяржавамі на аздараўленне дзяцей. За 30 гадоў такой магчымасцю скарысталіся каля мільёна дзяўчатак і хлопчыкаў.


Усе краіны, з якімі супрацоўнічае Беларусь, маюць пэўную нішу. Напрыклад, Германія накіроўвае сродкі на падтрымку ахвяр халакосту, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, стварэнне рэсурсазберагальных тэхналогій. Аўстрыя забяспечвае функцыянаванне SOS — Дзіцячых вёсак. Кітай, Вялікабрытанія рэалізуюць адукацыйныя праекты. ЗША пастаўляе лекавыя сродкі і медыцынскае абсталяванне.

— У пачатку года быў зацверджаны комплекс мер па прыцягненні замежнай бескарыснай дапамогі ў рэспубліку. Асноўная мэта дадзенага дакумента — актывізаваць дзейнасць дзяржаўных органаў па супрацоўніцтве з замежнымі і беларускімі партнёрамі. Вынікам стане павелічэнне колькасці гуманітарных праектаў, — адзначыла начальнік упраўлення гуманітарнай дзейнасці дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Інга ГАРБУНЦОВА.

Беларусь, у сваю чаргу, вядома як краіна-донар у пытаннях надзвычайнага рэагавання. Афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь НАВІЦКІ расказвае, што з 1999 года мы больш за 60 разоў аказвалі дапамогу іншым дзяржавам. Часцей за ўсё размова ішла пра надзвычайныя сітуацыі прыроднага характару. Але былі і гуманітарныя аперацыі ў краіны, дзе людзі пацярпелі ў выніку ўзброеных канфліктаў, — напрыклад у Сірыю, Эквадор, В'етнам, Украіну.

— Акрамя гэтага, МНС гатова аказваць дапамогу і спецыялістамі, — дадае Віталь Навіцкі. — Нашы супрацоўнікі выляталі ў Сербію, калі там былі моцныя паводкі, у Грузію на ліквідацыю складаных пажараў. Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння МНС Беларусі атэставаны па лініі ААН як атрад цяжкага класа: гэта азначае, што мы здольныя аўтаномна працаваць у любым пункце зямнога шара. Такіх атрадаў не больш за 20 у свеце.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Прыярытэт — сацыяльным праектам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».