Вы тут

У Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі новы лідар


Новым кіраўніком БРСМ стаў Дзмітрый Варанюк, які да гэтага ўзначальваў Мінскі абласны камітэт. Яго абралі падчас 43-га з'езда грамадскага аб'яднання, які павінен стаць не толькі справаздачай за мінулыя тры гады, але і зыходным пунктам для новых ідэй і праектаў. Сярод удзельнікаў форуму: рабочая, студэнцкая, сялянская моладзь — 1000 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.


Партнёр дзяржавы

Вітальнае слова ўдзельнікам з'езда накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. «БРСМ аб'ядноўвае ў сваіх радах тысячы таленавітых, энергічных грамадзян, якія любяць Беларусь. Саюз стаў надзейным партнёрам дзяржавы ў правядзенні маладзёжнай палітыкі, годна працягвае і развівае найлепшыя традыцыі нашага народа», — гаворыцца ў прывітанні.

У рабоце форуму прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля КАЧАНАВА і намеснік прэм'ер-міністра Васіль ЖАРКО.

— Сёння нельга быць інертным і пасіўным. Час выбірае смелых і ініцыятыўных. Дзейнасць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — гэта перш за ўсё адлюстраванне курса развіцця краіны. Быць саўдзельнікам гэтых працэсаў — вялікая адказнасць і ўнікальная магчымасць паказаць свае сілы, набыць вопыт работы ў камандзе, адкрыць у сабе лідарскія якасці і арганізатарскія здольнасці, сфарміравацца як асобе з цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, — адзначыла Наталля Качанава.

Наперад разам

«Мы — маладыя, і ў нас усё атрымаецца! Толькі разам і толькі наперад!» — заключныя словы звароту дэлегатаў да беларускай моладзі, які абвясціла «Міс Беларусь» Марыя ВАСІЛЕВІЧ. Яны яскрава перадаюць лейтматыў прадстаўнічага форуму самага буйнога маладзёжнага аб'яднання краіны.

Рухацца наперад натхняла ўдзельнікаў з'езда і навуковы супрацоўнік лабараторыі прыкладной біяхіміі Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Настасся ЛАПКО. На ўласным прыкладзе яна паказала, што можна знайсці час для ўсяго: гадаваць сыноў, здзяйсняць навуковыя адкрыцці і скараць горы. Разам з мужам яны сталі першай беларускай сямейнай парай, якая дасягнула вяршынь Эльбруса і Кіліманджара, замацаваўшы там сцяг Беларусі і БРСМ.

— Ёсць цікавая цытата: «Не імкніцеся жыць ніжэй, каб пазбегнуць падзення». Гэта прынцып нашай сям'і. Я заклікаю моладзь не спыняцца на дасягнутым, а працягваць развіваць свой праект, захапленне, сваё жыццё, быць заўсёды ў развіцці, імкнуцца да нечага, — падзялілася дэлегат.

Ідэі для Радзімы

Адзін з самых вядомых конкурсаў БРСМ — «100 ідэй для Беларусі». Праект накіраваны на падтрымку навуковай, інавацыйнай актыўнасці моладзі. З 2015 па 2017 год у аргкамітэт конкурсу накіравана больш за 4000 заяў. Сёння задача для маладых навукоўцаў — манетызаваць распрацоўкі. Свой вопыт прадставіў старшы інспектар сектара міжнароднага супрацоўніцтва Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, пераможца рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» Аляксандр ЛУК'ЯНАЎ:

— Наш вядомы праект — ствол «Вікінг» — з'яўляецца адным са складнікаў мадыфікацыі пажарных ствалоў і сёння ўжо манетызуецца. Выпушчана больш за 6000 адзінак. Гэта ўжо прынесла дывідэнды на суму каля 1 200 000 долараў.

Некалькі ініцыятыў прадставіў падчас з'езда цяпер ужо былы першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй БЕЛЯКОЎ. Ён прапанаваў на заканадаўчым узроўні падняць маладзёжны ўзрост з 31 да 35 гадоў, стварыць мнагапрофільныя маладзёжныя цэнтры занятасці і добраўпарадкаваць крыніцы па ўсёй краіне.

Апошнюю ідэю ўжо рэалізуюць актывісты арганізацыі ў Магілёўскай вобласці.

— Моладзь Магілёўшчыны вырашыла пераняць прыклад Прэзідэнта па добраўпарадкаванні крыніц. Сёння мы прывезлі ваду з Трафімавай крыніцы і запрашаем усіх яе паспытаць. Калі ласка, частуйцеся! — прапанаваў Павел АЛЕКСА, першы сакратар Магілёўскай абласной арганізацыі БРСМ.

На пленарным пасяджэнні таксама абмеркавалі змяненне статута грамадскага аб'яднання, абралі новых членаў Цэнтральнага камітэта і Цэнтральнай кантрольнай камісіі.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Час маладых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама адмеркаваў рэзанансную тэму раскопак на тэрыторыі гета.

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.

Грамадства

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры ў творчую майстэрню?

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры ў творчую майстэрню?

Настаўнікі ўпэўнены: ці будуць вучні чытаць, у многім залежыць ад іх саміх. 

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.