Вы тут

Займальныя факты пра піва


Пра гэты хмельны напой сказана ўжо шмат добрага і не вельмі, цікавага і так сабе. Вашай увазе прапануюцца толькі займальныя факты з гісторыі гэтага пеннага напою.


  • На цяперашні час налічваецца каля 400 відаў піва.
  • Існуе цэлая навука, якая займаецца вывучэннем піва, у тым ліку тэхналогій яго вытворчасці, ролі, якую розныя інгрэдыенты адыгрываюць у працэсе піваварэння і спалучальнасці гэтага напою з іншымі прадуктамі. Імя ёй — «зіталогія».
  • Самыя старажытныя з вядомых рэцэптаў — рэцэпты піва. Яны былі запісаныя на каменных плітах у паэтычнай форме, іх узрост ацэньваецца ў 5000 гадоў. А самая старажытная з вядомых рэклам была размешчана на глінянай таблічцы — «Піце піва Эльба — піва з сэрцам ільва!»
  • У старажытным Перу прыгатаванне піва давяралі толькі самым прыгожым жанчынам з высакародных сем'яў.
  • Інкі варылі піва, у склад якога ўваходзіла чалавечая сліна. Дзяўчаткі 8—10 гадоў перажоўвалі кукурузу да стварэння кашыцы, якую затым сплёўвалі ў вялікія бакі з цёплай вадой і пакідалі на некалькі тыдняў. Падобная тэхналогія выкарыстоўваецца ў Лацінскай Амерыцы і ў нашы дні для падрыхтоўкі брагі пад назвай «чыча».
  • Сонаселікафобія — боязь пустога піўнога куфля.
  • Першая спроба брытанскіх півавараў прадаваць свой светлы эль у Індыю правалілася, паколькі за час падарожжа напой паспяваў сапсавацца. Каб вырашыць гэтую праблему, павялічылі колькасць алкаголю і хмелю. Так з'явіўся новы папулярны гатунак — «Іndіa Pale Ale» (індыйскі светлы эль).
  • Самым дарагім півам з'яўляецца бельгійскае «Vіelle Bon Secours». Бутэлька каштуе 1000 долараў, а пакаштаваць гэты напой можна толькі ў адным месцы — у лонданскім бары «Bіerdrome».
  • Самая старая з дзейных піваварных кампаній у свеце — «Вайнштэфан». Яна была заснавана ў 1040 годзе і размяшчаецца ў манастыры святога Штэфана блізу Мюнхена.
  • У піве змяшчаюцца амаль усе неабходныя для жыцця мінералы. У Сярэднявеччы, калі нармальная ежа была не заўсёды даступная, еўрапейскія дактары рэкамендавалі яго як прадукт, які дазваляў выжыць. Піва давалі нават дзецям.
  • Піва спрыяе ўмацаванню касцей. Па даных «Амерыканскага часопіса клінічнага харчавання», здольнасць піва павышаць шчыльнасць косных тканак тлумачыцца тым, што гэты напой багаты на мінеральны крэмній.
  • Самая вялікая колькасць выпітага піва на чалавека прыходзіцца ў Чэхіі — прыкладна 142 літры на чалавека. Прычым краіна з'яўляецца лідарам у гэтым паказчыку ўжо звыш 20 гадоў.
  • Найстаражытнейшы (з тых, якія дайшлі да нас) інцыдэнт, звязаны з непамерным спажываннем піва, адбыўся каля 2000 года да н. э. у Старажытным Егіпце, калі адзін фурман перабраў хмельнага напою і выкраў юную жрыцу храма Весты. У выніку яго ўкрыжавалі на дзвярах карчмы, якая прадала яму піва, і не дазволілі зняць цела, пакуль птушкі не падзяўблі з яго ўсю плоць.

Загаловак у газеце: Пра піва і не толькі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».