Вы тут

Многія не ведаюць пра існаванне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі


Такое меркаванне выказаў дацэнт кафедры паліталогіі, сацыялогіі і сацыяльнага кіравання факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ Аляксей БЯЛЯЕЎ на круглым стале, якія быў прысвечаны далучэнню моладзі да парламенцкай дзейнасці.


Мерапрыемства адбылося ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, удзел у ім прынялі не толькі парламентарыі, прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, навуковых арганізацый, але і студэнты.

«Гэта праблема інфармаванасці ў цэлым нашага грамадства, — адзначыў палітолаг. — Трэба адыходзіць ад афіцыёзных формаў і набліжаць інфармацыю да чалавека. Гэта значыць, інфармаванне грамадства праз нейкія нефармальныя акцыі, дзейнасць маладзёжных парламенцкіх структур — так будзе сапраўды цікавей».

Як пракаментаваў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Леанід ЦУПРЫК, на круглым стале не стаяла задача ўсеагульнай парламентарызацыі рэгіёнаў. «Не, гэта ўсё павінна выспець натуральным чынам. Адна з такіх яркіх формаў, як маладзёжны парламент, будзе стварацца там, дзе з'явіліся для гэтага неабходныя ўмовы», — сказаў дэпутат.

На яго думку, беларуская моладзь не спіць, будзіць яе не трэба, яна актыўна працуе і дзейнічае. Ён таксама дадаў, што ў нашай краіне шмат гадоў фактычна дзейнічае правобраз маладзёжнага парламента — БРСМ, іх функцыі ідэнтычныя.

Што неабходна для стварэння маладзёжных парламентаў? «Першае — наяўнасць лідараў, грамадска-актыўных маладых людзей, якія жадаюць займацца гэтай дзейнасцю, — гэта галоўная ўмова, — падкрэсліў Леанід Цупрык. — Па прымусе тут нічога не можа быць. Усё астатняе — матэрыяльная і арганізацыйная аснова, — тут дапамогуць улады».

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Інфармацыя не даходзіць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?