Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Што робіць твая жонка?»

«Беларусь 2», з 5 чэрвеня

Дэтэктыў, меладрама і камедыя — у такім фармаце «тры ў адным» зроблены гэты серыял, дзе калейдаскоп будзённых падзей перамяшаны з амаль фантастычнымі прыгодамі.

Доўгі час жыццё Валерыі праходзіць па коле бясконцага дня сурка: кожную раніцу яна ўстае раней за мужа Ігара і праводзіць таго на працу ў Следчы камітэт, удзень час ад часу выконвае заказы на танную біжутэрыю, а ўвечары слухае расказы мужа пра чарговае расследаванне. Але ўсё змяняецца, калі над Ігарам завісае дамоклаў меч звальнення. Каб дапамагчы каханаму, Валерыя вырашае перакваліфікавацца з хатняй гаспадыні ў... сышчыкі. Праўда, робіць яна гэта патаемна, не карыстаючыся ніякай зброяй, акрамя ўласнай жаночай цікаўнасці і кемлівасці, — але з поспехам раскрывае нават самыя заблытаныя справы, а потым вяртаецца дадому і незаўважна спрабуе падказаць мужу, як выйсці на правільны след...


«Чорная кроў»

«Беларусь 1», з 7 чэрвеня

Шматсерыйная меладрама сумеснай беларуска-ўкраінскай вытворчасці расказвае пра каханне — страснае, палкае і разбуральнае, якое не падпарадкоўваецца розуму і нясе з сабой боль ды пакуты...

Сёстры Вольга і Ірына Котавы жывуць у ладзе ды згодзе ў невялічкай вёсачцы. Аднак гэта сямейная ідылія перастае існаваць, калі ў іх з'яўляецца новы сусед, гараджанін і прыгажун Вячаслаў, у якога закахаліся абедзве дзяўчыны. Мужчына аддае перавагу Ірыне. Але Вольга не жадае змірыцца і заказвае ў мясцовай вядзьмаркі любоўны прыварот, хоць яе і папярэджваюць, што сродак пад назвай «чорная кроў» можа прынесці шкоду ёй і родным.


«У кожнага сваё кіно»

«Беларусь 3», 8 чэрвеня

У зборнік, прысвечаны легендарнаму Федэрыка Феліні, увайшлі 34 навелы рэжысёраў з 25 краін свету. У міні-гісторыях, кожная ўсяго па 3-4 хвіліны, аўтары расказалі пра ролю кіно ў сучасным свеце.

Напрыклад, Клод Лелуш нагадаў, што ўсе рэчы на свеце, у тым ліку і любоў да кіно, пачынаюцца з сям'і. Ларс фон Трыер, які змяшаў у кароткаметражцы камедыю і трэш, рэалізаваў мару многіх гледачоў — прыбіць суседа, які перашкаджае глядзець фільм. Такешы Кітана паказаў кіно адзінокаму фермеру, а Алехандра Іньярыту выціснуў слязу фірменнай драмай... Словам, кіно пра кіно атрымалася розным, і ў гэтым — яго хараство.

Загаловак у газеце: Увесь спектр эмоцый

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.