Вы тут

У праграме «Наша раніца» на АНТ з'явілася новая рубрыка


У праграме «Наша раніца» на канале АНТ з'явілася новая рубрыка «Пераўтварэнне». У яе рамках людзі рознага полу, узросту і сацыяльнага статусу змяняюць штосьці ў сабе: з дапамогай спецыялістаў асвяжаюць гардэроб, падбіраюць новую прычоску і стыль, нарэшце, праходзяць псіхалагічную разгрузку.


Адным з першых герояў рубрыкі стаў вядомы сіноптык і тэлевядучы Дзмітрый Рабаў, які змяніў офіснае крэсла на трэнажорную залу і эксперыментаваў са стылем.

На сёння, як расказала «Звяздзе» аўтар і вядучая рубрыкі Марына Эльяшэвіч, у «лісце чакання» на пераўтварэнне ўжо некалькі дзясяткаў чалавек: «Героі вельмі розныя: ёсць дзяўчына-спартсменка, ёсць кіроўца трамвая, студэнты, якія хочуць змяніць імідж пасля ВНУ на больш сталы... Безумоўна, ёсць і людзі старэйшага пакалення — нездарма гавораць, што на пенсіі жыццё не канчаецца, а толькі пачынаецца, і для гэтага таксама часам патрэбнае абнаўленне. Што менавіта варта змяніць чалавеку для большай упэўненасці ў сабе, мы вырашаем разам з ім і экспертамі: камусьці трэба падабраць іншае адзенне, камусьці — звярнуць больш увагі на фізічны стан; але галоўнае, што ў выніку гэтыя перамены паляпшаюць якасць жыцця».

Таксама хочаце змяніць штосьці ў сабе? Тады пішыце на электронную пошту utrо@оnt.bу або ў афіцыйныя суполкі праграмы ў сацыяльных сетках. Рубрыка выходзіць у «Нашай раніцы» штотыднёва — і як мінімум да канца лета.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Ва ўсіх на вачах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.