Вы тут

У сям'ю Зубель газета «Звязда» прыходзіць некалькі дзесяцігоддзяў


У сям'ю Зубель з вёскі Доўгая Шчучынскага раёна газета «Звязда» прыходзіць некалькі дзесяцігоддзяў. Іосіф Іванавіч і Ганна Уладзіміраўна спынілі выбар на нашым выданні яшчэ да таго, як Беларусь стала незалежнай дзяржавай, і з таго часу «Звязда» стала пастаянным спадарожнікам іх жыцця. Сын Уладзімір расказаў, што яго бацькі — заслужаныя людзі, бацька за актыўную дапамогу ў арганізацыі калгаса ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Маці таксама доўгі час сумленна працавала ў гаспадарцы. Усяго хапала на жыццёвым шляху. Былі складаныя перыяды, калі даводзілася моцна эканоміць, ад нечага адмаўляцца. Але сваю «Звязду» Іосіф Іванавіч і Ганна Уладзіміраўна выпісвалі ўсё роўна. Яна стала нібы членам сям'і, зазначыў сын Уладзімір. Асабліва падабаецца, што газета не страціла свой даўгачасны кірунак, як выходзіла, так і выходзіць на беларускай мове.


Цяпер гэта даволі сталыя людзі. Іосіфу Іванавічу — амаль 90 гадоў, Ганне Уладзіміраўне — 83. А зусім хутка, 1 чэрвеня, у іх слаўны юбілей — 65 гадоў сумеснага жыцця, ці жалезнае вяселле, якое сімвалізуе моцныя адносіны, правераныя гадамі. Сын Уладзімір ад імя дзяцей, унукаў і праўнукаў віншуе дарагіх юбіляраў, жадае моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Калектыў рэдакцыі газеты «Звязда» далучаецца да віншаванняў сямейнай пары. Спадзяёмся і надалей бачыць іх у ліку сваіх надзейных падпісчыкаў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Разам 65 гадоў, са «Звяздой» — 30...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».