Вы тут

У Мінску працягваецца падрыхтоўка да параду ў гонар Дня Незалежнасці


У Мінску працягваецца падрыхтоўка да параду ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На страявым пляцы Мінскай ваеннай камендатуры праходзяць трэніроўкі парадных разлікаў пешых калон. У парадзе возьмуць удзел 18 разлікаў — гэта больш як 2500 вайскоўцаў.


Асаблівасцю гэтага года з'яўляюцца пешыя калоны, якія складаюцца з жанчын-вайскоўцаў і навучэнцаў спецыялізаваных ліцэяў, кадэцкіх класаў. Начальнік штаба — першы намеснік ваеннага каменданта Мінскай ваеннай камендатуры падпалкоўнік Сяргей Іваноў адзначае: «Ужо трэці тыдзень працягваюцца трэніроўкі асабовага складу парадных разлікаў. За гэты час мы дасягнулі поспехаў у зладжанасці і страявой вывучцы».

Таксама плануецца ўдзел у парадзе ваеннаслужачых Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Сяргей НІКАНОВІЧ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.