Вы тут

Прагноз надвор'я на бліжэйшыя дні


У першыя дні лета па паўночным усходзе краіны спякота крыху спадзе, а ў ноч на пятніцу ў асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей былі нават слабыя замаразкі, але днём паветра зараз хутка праграваецца. У выхадныя чакаецца па-летняму цёплае, пераважна без ападкаў, надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Заўтра будзе амаль без ападкаў. Толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 градусаў па крайнім паўднёвым усходзе да плюс 14 па захадзе краіны. Днём — ад плюс 23 да плюс 28 градусаў. У нядзелю на тэрыторыю краіны працягне паступаць цёплая паветраная маса з поўдня Еўропы пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—15 цяпла, удзень — да плюс 24—30 градусаў.

У панядзелак захаваецца вельмі цёплае надвор'е, але месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных  раёнах — навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—17 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 24—29 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да плюс 31 градуса.

Як паведамілі рэдакцыі кліматолагі Белгідрамета, май сёлета выдаўся вельмі цёплы. У цэлым за месяц тэмпературны фон па краіне на 3—4 градусы перавысіў кліматычную норму і адпавядаў чэрвеньскім паказчыкам. Дажджоў у маі было вельмі мала, амаль паўсюдна адзначаецца недабор ападкаў, у асобных раёнах краіны выпала менш за траціну нормы.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Плюс 30 і нават вышэй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?