Вы тут

Абавязковая ўмова для шчасця дзіцяці — магчымасць жыць у сям'і


Сёння — Міжнародны дзень абароны дзяцей, і, акрамя таго, пачынаючы з 2012 года — яшчэ і Сусветны дзень бацькоў. У чым заключаецца абарона нашых дзяцей? Цяпер гэта не проста стварэнне бяспечных умоў для іх і клопат пра здароўе — неабходна таксама даць ім магчымасць мець шчаслівае дзяцінства.


Абавязковая ўмова для шчасця — магчымасць жыць у сям'і. Апошнім часам у нашай краіне ўдзяляецца асаблівая ўвага сямейным формам уладкавання дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, а таксама дзяцей-сірот.

Так, па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Алены Сімаковай, 82 % дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (гэта 15,7 тысячы), цяпер жывуць у сем'ях. Для гэтага ў Беларусі функцыянуе 283 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. І іх сетка пастаянна расце.

Што датычыцца здароўя і дзіцячай смяротнасці, то яна ў Беларусі адна з самых нізкіх не толькі сярод краін СНД, але і ў Еўропе і Амерыцы. «Мы займаем трэцюю пазіцыю, на тысячу народжаных дзяцей у нас паміраюць у сярэднім тры немаўляці. У той жа Амерыцы — прыкладна 6—7 немаўлят», — кажа галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Валянціна Ваўчок.

 

Але Дзень абароны дзяцей — яшчэ адна падстава нагадаць нам, дарослым, аб неабходнасці берагчы дзяцей. Напрыклад, за чатыры месяцы гэтага года ў Беларусі ўжо 32 дзіцяці загінулі ад знешніх прычын, і адказнасць за гэта ляжыць на дарослых.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Галоўнае — сям'я

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.