Вы тут

Клімавічы запрашаюць на міжнародны фестываль «Залатая пчолка»


Шмат песень, танцаў, забаў, конкурсаў, ласункаў і сюрпрызаў прапануе XVІІ Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка" ў Клімавічах.


Гэтым разам фестываль сабраў больш за 600 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Балгарыі, Малдовы, Украіны. Большасць — дзеці 9—16 гадоў. Іх чакаюць сур'ёзныя спаборніцтвы на званне лепшых у выкананні народных і эстрадных спеваў і танцаў. Пераможцаў вызначаць у 8 намінацыях у дзвюх узроставых катэгорыях. Бліснуць талентам і юныя мастакі. Для іх прадугледжаны конкурс малюнкаў на асфальце. Як заўсёды, на працягу усіх чатырох фестывальных дзён  шмат конкурсаў і забаў, выстаў і майстар-класаў. Візітоўкі прадставяць розныя фэсты, якія праводзяцца на Магілёўшчыне. Пазнаёміцца бліжэй з гасцямі фестывалю дапамогуць іх тэматычныя пляцоўкі. Як заўсёды самымі захапляльнымі падзеямі свята стануць маляўнічае шэсце, узнагароджанне пераможцаў і вялікі гала-канцэрт "Віват, дзяцінства!".

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта Клімавіцкага райвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».