Вы тут

«Белыя росы» зноў прыйшлі ў Гародню


Гэтым разам у выглядзе помніка.


Праз 35 гадоў пасля таго, як рэжысёр Ігар Дабралюбаў прадставіў мільёнам гледачоў Савецкага Саюза лепшую камедыю 1983-га — фільм «Белыя росы», — у Гродне паставілі помнік героям кінастужкі. Драўляная скульптурная кампазіцыя, усталяваная побач з месцам здымак у раёне былой вёскі Дзевятоўка, уключае постаці Фядоса Ходаса, яго суседа Цімафея і сабакі па мянушцы Валет. На стварэнне помніка яго аўтару Васілю Булаку спатрэбілася больш як тры месяцы.

Як раней пісала «Звязда», скульптура нагадвае вядомую камічную сцэну з фільма, у якой Фядос (Усевалад Санаеў) і Цімафей (Барыс Новікаў) «лячыліся» цешчынай настойкай на гарэлцы: спачатку далі яе пакаштаваць сабаку, потым ужылі самі, а ў выніку, перапалоханыя тым, што сабака злёг, пабеглі ў бальніцу прамываць страўнікі...

Неўзабаве плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол помніка і муляжа калодзежа, што таксама фігураваў у фільме, каб зрабіць месца папулярным для адпачынку саміх гараджан і шматлікіх турыстаў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?