17 Жнівень, пятніца

Вы тут

Адбыўся этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў


У Мінску адбыўся чарговы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме». З розных гарадоў і вёсак прыехалі ў Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі юныя таленты — лепшыя з 1500 выканаўцаў, якія выступалі перад гэтым у сваіх школах.


Уры­вак з апо­вес­ці Ула­дзі­мі­ра Ліп­ска­га «Мая Бе­ла­русь» чы­тае ву­ча­ні­ца Мар­каў­скай ся­рэд­няй шко­лы Ма­ла­дзе­чан­ска­га ра­ё­на Ан­ге­лі­на Вет­ла­ва.

Дэвіз конкурсу — «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!». Сэнс гэтых слоў выразна перадавалі выступленні ўдзельнікаў творчага спаборніцтва. Перад строгім журы ў аўдыторыі, запоўненай аднагодкамі, канкурсанты чыталі любімыя вершы, урыўкі з празаічных твораў беларускіх літаратараў розных часоў.

З дапамогай бацькоў і настаўнікаў вучні падрыхтавалі да конкурсу сапраўдныя тэатралізаваныя выступленні. Зразумела, галоўная ўвага была скіраваная на глыбокае пранікненне ў сэнс выбранага твора. Не меншую ролю адыгрываў артыстызм выканання. Журы звяртала ўвагу і на выбар тэксту: конкурсны твор літаратуры павінен адлюстроўваць маральныя каштоўнасці грамадства, спрыяць пашырэнню цікавасці да нацыянальнай літаратуры і культуры.

Не ме­ней стро­гі­мі за жу­ры бы­лі са­мі ўдзель­ні­кі кон­кур­су.

Многія чытальнікі ўзмацнялі ўражанне ад сваіх выступленняў з дапамогай трапна падабранага музычнага фону, традыцыйнага вышыванага адзення, дэкарыравалі сваю часовую «сцэнічную пляцоўку» невялічкімі прадметамі хатняга ўжытку.

Рыхтуючыся да спаборніцтваў, дзятва выбірала творы не толькі прызнаных класікаў (што вынікала з назвы конкурсу), але і паэтаў і празаікаў, якія ўвайшлі ў літаратуру параўнальна нядаўна: творы пра Радзіму, гераічны і працалюбівы народ, пра нашы цудоўныя краявіды, мінулае і будучыню. Мастацкае чытанне ацэньвала кампетэнтнае журы — члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, дасведчаныя педагогі, спецыялісты ўстаноў адукацыі. Выступленні лепшых юных чытальнікаў з усіх абласцей можна будзе пачуць у першую нядзелю верасня на свяце Дня беларускага пісьменства.

Яўген ПЯСЕЦКІ, фота аўтара

Загаловак у газеце: Пра нашу Радзіму ў вершах і прозе

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.

Эканоміка

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Карэспандэнт «МС» паспрабавала разабрацца.

Грамадства

Які патэнцыял маюць беларускія балоты?

Які патэнцыял маюць беларускія балоты?

У балота альбо адразу ўлюбляешся, альбо не прымаеш яго.

Грамадства

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Але сертыфікаты абітурыенты атрымалі з баламі па ранейшай сістэме падлікаў.