Вы тут

У Ваўкавыскім раёне нельга ў лес


Забарона на наведванне лясоў уведзена на тэрыторыі Ваўкавыскага лясгаса ў сувязі з усталяваннем 4-га класа пажарнай небяспекі.


У Міністэрстве лясной гаспадаркі нагадалі, што сёлета забарону на наведванне лясоў ужо ўводзілі лясгасы Віцебскай і Гомельскай абласцей. На цяперашні момант усё яшчэ застаюцца закрытымі для наведвання лясы Гомельскай вобласці. У Віцебскай вобласці пасля выпадзення ападкаў абмежавальныя меры былі знятыя.

Складаная абстаноўка назіраецца і на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Чакаецца, што рашэнне аб увядзенні забароны на наведванне лясоў у гэтым рэгіёне будзе прынята ў найбліжэйшы час.

З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе Беларусі адбылося больш як 200 пажараў. Шматгадовы аналіз прычын паказвае, што больш за 50 працэнтаў з іх узнікае па віне людзей з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі ў лясах, 33 працэнты — па неўстаноўленых прычынах, 16 працэнтаў — ад сельгаспалаў, 1 працэнт — па віне лесанарыхтоўшчыкаў і іншых арганізацый.

У пажаранебяспечны перыяд спецыялісты дзяржаўнай лясной аховы (больш за 13 тысяч чалавек) перайшлі на ўзмоцнены рэжым работы. На патруляванні і ліквідацыі ачагоў узгарання задзейнічана 360 адзінак тэхнікі. У асобных выпадках на дапамогу прыцягваюцца спецыялісты МНС.

Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае грамадзян выконваць правілы паводзін у лесе, а ў выпадку выяўлення ачагоў узгарання неадкладна паведамляць пра гэта работнікам лесагаспадарчых устаноў або аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

З картай забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі можна азнаёміцца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.