Вы тут

Мужчына скраў машыну, пакуль гаспадар спаў


У Першамайскі РУУС г. Мінска паступіла заява ад жыхара раёна аб крадзяжы транспартнага сродку. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку знайшлі зламысніка і ўстанавілі абставіны злачынства.


Два суседы ў кватэры дома па вуліцы Бяляева распівалі спіртныя напоі. Напярэдадні адзін мужчына прасіў у другога машыну ў часовае карыстанне, аднак атрымаў адмову. Добра падпіўшы, гаспадар аўтамабіля заснуў, а яго таварыш скарыстаўся сітуацыяй, выкраў ключы ад машыны і паехаў забіраць сваю жонку з працы. Але даехаць да месца прызначэння яму перашкодзілі супрацоўнікі ДАІ, якія прыцягнулі мужчыну да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. А пазней устанавілі і тое, што машына лічыцца скрадзенай, бо да таго часу гаспадар транспартнага сродку ўжо прачнуўся, выявіў прапажу і паведаміў у міліцыю. Злодзей, 36-гадовы непрацуючы жыхар сталіцы, ужо неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы і незаконны абарот наркотыкаў. На гэты раз зламысніку можа пагражаць адказнасць у выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі да пяці гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.