Вы тут

Канферэнцыю Групы падтрымкі Шаўковага шляху плануюць правесці ў Мінску


Пра гэта расказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА на сустрэчы з міністрам замежных спраў Манголіі, кіраўніком Мангола-Беларускай парламенцкай групы ў Вялікім Дзяржаўным Хурале Манголіі Дамдзіны ЦОГТБААТАРАМ. Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу, што Група падтрымкі Шаўковага шляху была створана летась падчас 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ ў Мінску. У яе ўваходзяць 22 дзяржавы, у тым ліку Манголія. Па планах канферэнцыя адбудзецца ў першай палове 2019-га.


Фота БЕЛТА

Звяртаючыся да двухбаковага супрацоўніцтва старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў: “Нашы адносіны вельмі блізкімі, цёплымі былі і ў часы Савецкага Саюза. І вельмі добра, што ў апошні час дыялог паміж нашымі дзяржавамі аднавіўся”. На думку Уладзіміра Андрэйчанкі, на сёння тавараабарот паміж Беларуссю і Манголіяй вельмі сціплы (крыху больш за $13 млн). Але дынаміка мінулага года і пачатку 2018-га паказвае рост. Акрамя таго, наладжваецца ўзаемадзеянне паміж міністэрствамі і ведамствамі абедзвюх краін, пашыраецца дагаворна-прававая база. Сур’ёзны рэзерв існуе ў міжпарламенцкім супрацоўніцтве. Беларускія дэпутаты заўсёды адкрытыя да размовы і супрацоўніцтва, звярнуў увагу Уладзімір Андрэйчанка.

Таксама ён нагадаў, што сёлета сесія ПА АБСЕ адбудзецца ў Берліне і рэзалюцыя Беларусі датычыцца пытанняў развіцця лічбавай эканомікі. Яе ўжо падтрымалі 14 дзяржаў такія, як Швейцарыя, Вялікабрытанія, Канада і іншыя. Беларускі бок разлічвае і на падтрымку мангольскіх калег.

Дамдзіны Цогтбаатар падкрэсліў, што абедзве краіны важныя адна для адной як “вокны” ў Еўропу і Азіяцка-Ціхаакеанскі рэгіён. Асабліва гэта датычыцца экспарту Манголіі ў еўрапейскія краіны і Беларусі — у Кітай. Палітычны дыялог таксама дае штуршок для падтрымкі эканамічнага складніка. Мангольская эканоміка пачынае набіраць тэмпы: сёлета ВУП падрос у першым квартале на 6,1 %, знізілася беспрацоўе. Краіна знаходзіцца на другім месцы па тэмпе росту ў Паўночна-Усходняй Азіі пасля Кітая. Усе гэта адбіваецца на двухбаковым эканамічным супрацоўніцтве. Пры гэтым Манголія зацікаўлена, каб і бізнесы дзвюх краін лепш пазналі адзін аднаго.

У панядзелак, 4 чэрвеня Дамдзіны Цогтбаатар таксама сустрэўся з кіраўніком урада Беларусі Андрэем КАБЯКОВЫМ. Прэм’ер-міністр адзначыў: "З улікам увагі, якая ўдзяляецца ўрадамі нашых краін развіццю сельскай гаспадаркі, вялікія перспектывы мае ўзаемадзеянне ў галіне раслінаводства, жывёлагадоўлі, ветэрынарыі. У цяперашні час намі вывучаецца магчымасць рэалізацыі комплекснага праекта па стварэнні беларускім бокам першага ў Манголіі малочнага кластара". Пры гэтым наша краіна можа падзяліцца сучаснымі тэхналогіямі па перапрацоўцы, захоўванні і вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Акрамя супрацоўніцтва ў гэтай галіне, Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні паставак пасажырскіх аўтобусаў, камунальнай тэхнікі, абсталявання і тэхналогій. Андрэй Кабякоў прапанаваў асаблівую ўвагу ўдзяліць праектам вытворчай кааперацыі, у тым ліку сумесным прадпрыемствам па выпуску прадукцыі машынабудавання.

Надзея АНІСОВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.