Вы тут

Ад малой — да вялікай


У межах святкавання Дня славянскага пісьменства ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбылося ўзнагароджанне пераможцаў літаратурнага конкурсу «Маладая літаратурная крытыка — 2018», прымеркаванага да Года малой радзімы. Гэта сумесны праект Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.


Па ўмовах творчага спаборніцтва да разгляду прымаліся рэцэнзіі на асобныя мастацкія творы пісьменнікаў-берасцейцаў. Спроба прааналізаваць творчасць землякоў-сучаснікаў выклікала ў студэнтаў глыбокую цікавасць да вывучэння літаратуры роднага краю, лёсаў пісьменнікаў.

«Чытаеш кнігу і здзіўляешся: як можна змясціць столькі жыццяў і лёсаў у адной?! А тут нават болей. Тут яшчэ і душа пісьменніка, бо піша ён пра свайго дзядулю, якога можна назваць сапраўдным, моцным чалавекам з вялікім, напоўненым любоўю і верай сэрцам», — прызналася ў сваёй рэцэнзіі на аповесць Анатоля Брытуна «Сяліба» студэнтка ІІ курса філфака Юлія Арэшка. Менавіта моц духу і душэўна-псіхалагічная пранікнёнасць пісьменніка з вёскі Магіліцы Івацэвіцкага раёна Анатоля Галушкі натхнілі маладога крытыка Ганну Гегеню на даволі грунтоўны аналіз кнігі «Яблычны спас», а Ксенія Якімук, захапіўшыся кнігай Наталлі Касцюк «Детдомовские рассказы», правяла паралелі з цыклам апавяданняў вядомага савецкага пісьменніка Віктара Драгунскага «Денискины рассказы», супрацьпаставіўшы дзіцячы смех і радасць нямога болю пакінутых у дзіцячым доме дзяцей.

 У юных крытыкаў атрымаўся незвычайны экскурс у свет мастацкіх знаходак і пісьменніцкіх спроб пры адлюстраванні вечных тэм — кахання, сяброўства, прыгажосці прыроды і месца ў жыцці.

Пераможцамі конкурсу сталі студэнткі ІІІ курса філфака Таццяна Сільвестрава і Ксенія Якімук. Іх рэцэнзіі будуць надрукаваны ў першым нумары літаратурнага альманаха «Берасцейская скарбніца». У ліку лаўрэатаў — Юлія Арэшка, Марыя Сярко, Ганна Гегеня, Наталля Хоміч, Андрэй Несцярук, Святлана Карпук. Спецыяльны прыз «За творчы падыход у пазнанні літаратурнай крытыкі» атрымалі студэнткі ІV курса Абадан і Лейлі Ёмудавы.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».