Вы тут

Шоўк — медыцынскі матэрыял будучыні?


Як вы думаеце, што дапаможа чалавецтву ў будучыні перамагчы мноства хвароб? Антыбіётыкі, рэдагаванне геному, медыцынскія мікработы? Даследчыкі з прэстыжнага Універсітэта Пердзою лічаць, што такім матэрыялам будзе шоўк, асаблівую мадыфікацыю якога яны цяпер якраз распрацоўваюць. Паводле заяў навукоўцаў, выкарыстоўваць іх шоўк можна будзе для дэзынфекцыі ран, пры пратэзаванні і нават для замены сухажылляў.


Для стварэння «лячэбнага» шоўку навукоўцы ўвялі ў ДНК тутавага шаўкапрада спецыяльны бялок, які можа выпрацоўваць пры ўздзеянні святла асаблівыя рэчывы, якія забіваюць хваробатворныя бактэрыі. Самі шаўковыя ніткі маюць чырвоны колер і ўласцівасць люмінесцэнцыі. Як паказала адно з даследаванняў, пасля размяшчэння на шоўку бактэрый E. Colі і асвятлення звычайнымі святлодыёднымі лямпамі за гадзіну колькасць бактэрый зменшылася на 45 %, што па прадукцыйнасці дэзынфекцыі параўнальна з перакісам вадароду. Больш за тое, шоўк валодае таксама астуджальным эфектам, што можна выкарыстоўваць для зняцця запалення. Акрамя гэтага, дзякуючы бактэрыцыднаму эфекту шоўк можна выкарыстоўваць не толькі для стварэння нітак і перавязачнага матэрыялу, але і для паветраных і водных фільтраў.

Але гэтым спектр прымянення шоўку не абмяжоўваецца: як перадае выданне Advanced Scіence, шоўк можна выкарыстоўваць для ўмацавання касцей пры расколінах. Плюс шоўку перад традыцыйнымі пласцінамі і штыфтамі ў тым, што яго зусім не трэба здымаць, таму што ён цалкам распадаецца за адзін год. А пры дабаўленні нанацэлюлозы яго можна выкарыстоўваць для стварэння штучных сухажылляў. Гібрыдны матэрыял мае трываласць шоўку і неабходную эластычнасць за кошт цэлюлозы для таго, каб выконваць функцыю сухажылля ў чалавечым арганізме.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».